Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Вечар памяці Анатоля Аникейчика

11 ліпеня 2007 года а 17 гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца Вечар памяці народнага мастака Беларусі Анатоля Аникейчика (1932-1989), прымеркаваны да 75-годдзя з дня нараджэння мастака.

Анатоль Аникейчик – адна з самых выдатных фігур беларускай скульптуры пасляваеннага часу. Яркая творчая асоба, абаяльны чалавек, таленавіты педагог – такім ён памятаецца сучаснікам. Яго ставяць у адзін шэраг з метрамі айчыннай пластыкі – Аляксеем Глебавым, Андрэем Бембелем, Заірам Азгурам, Сяргеем Селіханавым. Вялікую ролю ў творчасці майстра займаў жанр партрэта, дыяпазон якога вельмі шырокі: ад лірычных, камерных скульптур сучаснікаў і суайчыннікаў да выяў вядомых культурных і дзяржаўных дзеячаў.

Выстава твораў народнага мастака Беларусі Анатоля Аникейчика "РАМАНТЫКА ВОБРАЗА" экспануецца з 23 чэрвеня па 23 ліпеня ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.