Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Мірскі замак. Крыніцы стварэння музейных экспазіцый: гісторыка-дакументальныя матэрыялы і інфармацыйныя тэхналогіі

Мірскі замак. Крыніцы стварэння музейных экспазіцый: гісторыка-дакументальныя матэрыялы і інфармацыйныя тэхналогіі

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь 
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Замкавы комплекс XVI–XX стст. “Мір”

Праграма 
навукова-практычнай канферэнцыі

Мірскі замак. Крыніцы стварэння музейных экспазіцый: гісторыка-дакументальныя матэрыялы і інфармацыйныя тэхналогіі

29 мая 2009 года 
г.п. Мір
Карэліцкага раёна
Гродзенскай вобласці

9.00 – Ад’езд ад памяшкання музея па вул. Леніна, 22

11.00 – Прыбыццё ў г.п. Мір

Усходні корпус замка. Канферэнц-зала

11.00 – прывітальнае слова дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь У.І. Пракапцова 
Прадстаўленне супрацоўнікаў польскага Нацыянальнага камітэта Міжнароднага савета па помніках і гістарычных месцах аб’яднання “IСOMOS” (Польшча):
Багуслаў Шмыгін – Прэзідэнт
Пётр Мольскі – Генеральны сакратар
Барбара Вернер – член “IСOMOS”
Анатоль Вап – член “IСOMOS”

Рэгламент выступленняў – 15 хвілін

11.15 
Каардынатар: Усава Надзея Міхайлаўна, намеснік дырэктара па навуковай рабоце НММ РБ 
1. Бубноўскі Дзмітрый Сямёнавіч, навуковы кіраўнік аб’екта рэстаўрацыі “Замкавы комплекс “Мір”, намеснік начальніка архітэктурна-канструктарскай майстэрні № 4 УП “Мінскпраект” 
Пытанні арганізацыі музейнай экспазіцыі ў “Замкавым комплексе “Мір”
2. Раханскі Ігар Яўгенавіч, галоўны спецыяліст праектнай групы Беларускага камітэта “IСOMOS”
Прынцыпы мастацкага рашэння экспазіцый у гістарычным аб’екце
3. Бохан Юрый Мікалаевіч, загадчык кафедры эканамічнай тэорыі ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт”, доктар гістарычных навук
Харчаванне ў Вялікім княстве Літоўскім у XVI – першай палове XVII стагоддзя
4. Сінчук Іван Іванавіч, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускага мастацтва НММ РБ, Здановіч Ніна Іванаўна, старшы выкладчык кафедры гісторыі і тэорыі культуры Беларускага педагагічнага універсітэта імя М. Танка, кандыдат мастацтвазнаўства
Да праблемы атрыбуцыі посуду для захоўвання вадкіх рэчываў з раскопак у Міры
5. Скеп’ян Анастасія Анатольеўна, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук
Рамонты ў Мірскім замку ў XVI–XVIII стагоддзях (па архіўных крыніцах)
6. Карпенка Алена Уладзіленаўна, загадчык аддзела старажытнабеларускага мастацтва НММ РБ
Замкавыя капліцы Беларусі. Прынцыпы афармлення

12.45 – 13.15 – Перапынак на каву

13.30 – 14.00 – Наведванне выстаўкі мастацкіх фотаздымкаў Уладзіміра 
Суцягіна «Вачыма зачараванага вандроўніка”
Канцэрт харавой капэлы “Віланела” (г.п. Карэлічы)

14.15 
Каардынатар: Карпенка Алена Уладзіленаўна, загадчык аддзела старажытнабеларускага мастацтва НММ РБ 
7. Ярашэвіч Аляксандр Адамавіч, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускага мастацтва НММ РБ, кандыдат мастацтвазанаўства 
Матэрыялы да экспазіцыі «Мір у падзеях Паўночнай вайны 1700–1721 гг.»
8. Бажэнава Вольга Дзмітрыеўна, дацэнт Беларускага дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат мастацтвазнаўства
Праблема радавой значнасці арыстакратычных фамілій. Князі Радзівілы (фамільныя партрэты)
9. Усава Надзея Міхайлаўна, намеснік дырэктара па навуковай рабоце НММ РБ
Князь Міхаіл Святаполк-Мірскі. Новыя звесткі аб службовай кар’еры
10. Сысоева Любоў Львоўна, старшы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускага мастацтва НММ РБ
Інфармацыйны партал «Mirzamak». Магчымасці выкарыстання ў практычных мэтах

Прэзентацыя партала: Mirzamak

Распрацоўшчык: Ягораў Ягор Аляксандравіч, вядучы эксперт ЗАТ “Б Софт лабараторыя”– кіраўнік праекта партала “Замкавы комплекс “Мір”.

ЗАТ “НПП БелСофт” – буйнейшы беларускі сістэмны інтэгратар у галіне інфармацыйных тэхналогій (ІТ)

15.30–16.30 – Перапынак на абед у кафэ “Мірум”

16.40 
Каардынатар: Дашкоўская Таццяна Уладзіміраўна, вучоны сакратар НММ РБ
11. Навіцкая Вольга Васільеўна, загадчык сектара па навуковай рабоце “Замкавага комплексу “Мір”, Пракапенка Людміла Яўгенаўна, загадчык сектара па экскурсійнай рабоце “Замкавага комплексу “Мір” 
Матэрыялы з прыватных архіваў і музейных калекцый аб Вялікай Айчыннай вайне для экспазіцыі Мірскага замка
12. Петрыман Канстанцін Леанардавіч, старшы навуковы супрацоўнік “Замкавага комплексу “Мір”, Каласоўская Вольга Уладзіміраўна, малодшы навуковы супрацоўнік “Замкавага комплексу “Мір”
Новыя формы працы музея з розными катэгорыямі наведвальнікаў
13. Русаў Пётр Аляксандравіч, малодшы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускага мастацтва НММ РБ
Новыя варыянты арнаментацыі мірскай кафлі са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
14. Пракоп’ева Святлана Іванаўна, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела замежнага мастацтва НММ РБ
Гравюры з Міра ў зборы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. На правах гіпотэзы

17.40– 18.40 – Наведванне аграсядзібы «Мірскі пасад» Віктара Сакеля

19.00 – ад’езд у Мінск

www.artmuseum.by 
www.Mirzamak.by
Тэлефон для даведак: 227-28-55