Методическое издание программы “Слуцкія паясы”
Праграмы цыкла музейна-педагагічных заняткаў па экспазіцыі старажытнабеларускага мастацтва.
“Наша спадчына – слуцкія паясы” (кунтушовыя паясы другой паловы ХVIII ст. шэдэўры ўзорыстыга шаўкаткацтва).
Ад вытокаў назапашвання вопыту ў ткацкім майсэрстве да шэдэўраў ўзорыстыга шаўкаткацтва – кунтушовых паясоў, неад`емнага атрыбута культуры магнацка-шляхецкага асяроддзя. Менавіта макім шляхам ідзе раскрыццё тэм якія рэалізуюцца ў экспазіцыі старажытнабеларускага мастацтва. Падчас музейных сустрэч наведвальнікі ўглядаюцца ва ўзорыстатканыя паясы тыпу ўсходніх, спрабуюць зразумець выяўленчую мову вырабаў радзівілоўскай аеосіярні (адметнасці арнаментыкі, каларыстыкі, кампазіцыі) і такім чынам атымліваюць уяўленне пра адну з вядучых мануфактур другой паловы ХVIII ст. па вытворчасці мастацкага тэксылю – слуцкую персіярню. Дзяці знаёмяцца з гістарычнымі асобамі, якія зрабілі каштоўны ўнёсак у развіццё ткацкая прамысловасці на Беларусі. Таксама яны бяруць удел у аднаўленні старажытнай тэхнікі ткання на дошчачках.
Праграмы цыкла адрасаваны дзецям средняга школнага ўзросту, для якіх гэта сустрэча павінна стаць яркай і незабыўнай падзеяй. У дасягненні пастаўленай мэты вялікую ролю адыгрывае методыка, якая дазваляе здейсніць індывідуальны падход, актывізаваць увагу і назіральнасць дзяцей, стварыць умовы для праяўення ў іх самастойнасці, творчай ініцыятывы, актыўнасці і зацікаўленасці.....