Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Методическое издание программы “Пастаральная мроя”

“Пастаральная мроя” (Пастаральная тэма ва ўбранні параднай гасцёўні сядзібнага дома Эварда Ваньковіча).

У шэрагу праграм цыкла музейных камунікатыўных заняткаў праграма “Пастаральная мроя” з`яўляецца працягам  інтэр`ернай тэмы і ў той жа час закрынае надзвычай вадеае пытанне аб акружэнні шляхецкіх сядзіб на Беларусі, якія нельга ўявіць без пад`язных алей і паркавых скульптур, без белых калон сярод цёмнай зеляніны, якія кладуцца на лона вод. Дрэвы разам з кустоўем і травамі ўтваряюць пейзажныя карціны, якія нібы запрашаюць да сентыментальнага сузірання і захапленння навакольнай прыродай. Ідэал “цудоўнага месца”, увасабленні хараства чароўнай прыроды канцэнтруе ў сабе ўсё, што можа даць радасць пачуццям чалавека: кветкі – радасць зроку, фрукты – радасць дотыку і смаку, птушкі і жарчанне вады – радасць слыху. Па сваёй інтэнцыі пейзаж увасоблены ў мастацтве як выява, што з`яўляецца адначасова адлюстраваннем зрокавых уражнанняў і плодам уяўлення. У сферы пейзажнасці visum жывапісу і visum музыкі збліжаюцца на падмурку пастаральнай літаратуры, пачынаюцы з эпохі Рэнесансу.

Такое разуменне жанру пастаралі пакладзена ў аснову гэтай праграмы. Моладзь сnacuirae яго праз мастацкія элементы ўнутранага ўбрання шляхецкай сядзібы Ваньковічаў; музыку, якая адлюстроўвае эмацыянальны тонус эпохі і літаратуру. Удзельнікі акунаюцца ў пастаральная жыццё персанажаў французскай шпалеры ХVIII ст. ; адчуваюць прысутнасць пастаральных вобразаў у мызыцы нямецкага кампазітара Л.Бетховена, творах старажытнарымскага паэта Вергілія і італьянскага скульптара А.Кановы…