Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Батлейка

Батлейка, як з’ява, вядома ў многіх славянскіх народаў. Але толькі ў Беларусі яе назва паходзіць ад назвы горада Батлеема (Віфліема) і адназначна нагадвае, якая гісторыя лягла ў аснову гэтай дзеі.

Батлейка - традыцыйны беларускі народны лялечны тэатр, што расказваў гісторыю нараджэння Хрыста і іншыя біблейскія гісторыі, звязаныя з ёй. Нярэдка быў вандроўны, суправаджаўся спевамі. Гэта быў адзін з самых простых і даступных спосабаў знаёмства з Бібліяй для простага люду.

У Музеі беларускага народнага мастацтва мы прапануем гэтую простую, але яркую форму знаёмства дзяцей з каляднай гісторыяй. У традыцыйнай 2х-павярховай батлейцы супрацоўнікі музея пакажуць спектакль “Цар Ірад”, што ў лёгкай форме распавядае біблейскую гісторыю нараджэння Ісуса Хрыста.  Лялькі для спектакля створаны намаганнямі музейных мастакоў-рэстаўратараў і супрацоўнікаў. Акрамя таго, унікальны інтэр’ер музея – будынак былога касцёла, затым царквы, пабудаваны ў сярэдзіне 19 стагоддзя, дадае спецыфічны святочны антураж для гэтай дзеі.

Працягласць 30 хвілін , кошт – 6 руб.

Для арганізаваных груп магчыма арганізацыя комплекснай праграммы з транспартнымі паслугамі, майстар-класам і пачастункам. 

Папярэдні запіс абавязковы па тэлефонах:

+37517 5074469 і +37529 1353241 (Viber, WhatsApp)