Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Віртуальная выстава

Жывапіс, скульптура і іншае мастацтва на працягу ўсёй гісторыі апявалі жаночую прыгажосць, праслаўлялі ідэал мацярынства і жаночай дабрачыннасці, адлюстроўвалі гармонію душэўнага свету жанчыны. У мастацтве жанчына заўсёды выступала ў ролі музы-натхняльніцы, натуршчыцы, мадэлі і сяброўкі.

Але што мы ведаем пра жанчыну як пра суб’ект мастацкай творчасці, ці шмат мы можам назваць імён вялікіх жанчын-мастачак? Па праўдзе сказаць, не. Адказ на гэтае пытанне крыецца не ў адсутнасці таленту, здольнасцей да мастацтва ў прыгожай паловы чалавецтва, а ў тых сацыяльных забаронах, якія існуюць у адносінах да жанчыны да ХХ стагоддзя.

«Гістарычнае нераўнапраўе» было пераадолена ў пачатку ХХ стагоддзя кардынальна і назаўжды. Пачатак ХХ стагоддзя можна па праву назваць эпохай Вялікіх Жанчын: Ганны Ахматавай, Марыны Цвятаевай, Зінаіды Гіпіус, Наталлі Ганчаровай, Вольгі Разанавай, Любові Паповай і іншых. Жанчыны ўпершыню сталі не толькі музамі або сяброўкамі мастакоў, але і раўнапраўнымі ўдзельніцамі мастацкага працэсу.

У беларускім мастацтве ХХ стагоддзя таксама загучалі галасы жанчын-мастачак. Надзея Хадасевіч-Лежэ, Алёна Кіш, Алена Кабішчэр-Якерсон, Вера Ермалаева, Яўгенія Магарыл, Раіса Кудрэвіч, Валяр’яна Жолтак, Зоя Літвінава, Святлана Гарбунова, Нінэль Шчасная, Людміла Мягкова, Ангеліна Бельцюкова, Алена Лось, Вера Гаўрылюк, Вольга Сазыкіна сталі знакавымі фігурамі беларускага мастацтва.

Пра поспехі беларускіх жанчын-мастачак за апошняе дзесяцігоддзе сведчаць іх выставачная дзейнасць, удзел у прэстыжных міжнародных выставах і, безумоўна, наяўнасць іх твораў у музейных фондах.

Вашай увазе прадстаўлены 14 майстров, творы якіх прадстаўлены ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, гэта беларускія мастачкі:

Шлегель Алена Генадзьеўна. 1965

Дэсерт. 2004. З серыі “Рабро Адама”

Палатно, алей

 

Наталля Мікалаеўна Залозная. 1960

Выпадковы вальс. 1987

Палатно, алей

 

Літвінава Зоя Васільеўна. 1938
Крэшчэнда. 2002

Холст, масло

  

Мельнік-Малахава Вольга Валер’еўна. 1986
Бабы. 2015. Трыпціх
Палатно, алей

 

Касабука Ілона Георгіеўна. 1966
Партрэт дома на фоне восені. 2012
Палатно, алей

 

Радзівілка Таццяна Сямёнаўна. 1968

Марскі пейзаж. 1995

Папера, каляровая літаграфія

 

Журавовіч Ларыса Віктараўна. 1965

Зялёныя яблыкі. 2007

Папера, змешаная тэхніка

 

Шоба Валянціна Уладзіміраўна. 1964

Акно. 1993

Папера, змешаная тэхніка

 

Мягкова Людміла Міхайлаўна. 1929

Бутлі дэкаратыўныя «Асноўныя колеры». 1999

Шкло каляровае, гута, змешаная тэхніка

 

Сазыкіна Вольга Юреўна. 1955

 Кампазіцыя дэкаратыўная «Мне сняцца сны пра Беларусь». 2002

Шкло бясколернае, тэхніка аўтарская

 

Сакалова Тамара Міхайлаўна. 1950

Скульптура «Варажба» з серыі «Каляды». 1995

Шамот, паліва

 

Гаравая Галіна Аляксандраўна. 1941–2011

Торс. 2005

Бронза, мармур

 

Ксенія Юреўна Шапо. 1978

Вячэрні кактэйль. 2006

Бронза, граніт