Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Жанчына-мастачка. Мастацтва Беларусі к. ХХ – п. ХХІ стагоддзя

Жывапіс, скульптура і іншае мастацтва на працягу ўсёй гісторыі апявалі жаночую прыгажосць, праслаўлялі ідэал мацярынства і жаночай дабрачыннасці, адлюстроўвалі гармонію душэўнага свету жанчыны. У мастацтве жанчына заўсёды выступала ў ролі музы-натхняльніцы, натуршчыцы, мадэлі і сяброўкі.

Але што мы ведаем пра жанчыну як пра суб’ект мастацкай творчасці, ці шмат мы можам назваць імён вялікіх жанчын-мастачак? Па праўдзе сказаць, не. Адказ на гэтае пытанне крыецца не ў адсутнасці таленту, здольнасцей да мастацтва ў прыгожай паловы чалавецтва, а ў тых сацыяльных забаронах, якія існуюць у адносінах да жанчыны да ХХ стагоддзя.

«Гістарычнае нераўнапраўе» было пераадолена ў пачатку ХХ стагоддзя кардынальна і назаўжды. Пачатак ХХ стагоддзя можна па праву назваць эпохай Вялікіх Жанчын: Ганны Ахматавай, Марыны Цвятаевай, Зінаіды Гіпіус, Наталлі Ганчаровай, Вольгі Разанавай, Любові Паповай і іншых. Жанчыны ўпершыню сталі не толькі музамі або сяброўкамі мастакоў, але і раўнапраўнымі ўдзельніцамі мастацкага працэсу.

У беларускім мастацтве ХХ стагоддзя таксама загучалі галасы жанчын-мастачак. Надзея Хадасевіч-Лежэ, Алёна Кіш, Алена Кабішчэр-Якерсон, Вера Ермалаева, Яўгенія Магарыл, Раіса Кудрэвіч, Валяр’яна Жолтак, Зоя Літвінава, Святлана Гарбунова, Нінэль Шчасная, Людміла Мягкова, Ангеліна Бельцюкова, Алена Лось, Вера Гаўрылюк, Вольга Сазыкіна сталі знакавымі фігурамі беларускага мастацтва.

Пра поспехі беларускіх жанчын-мастачак за апошняе дзесяцігоддзе сведчаць іх выставачная дзейнасць, удзел у прэстыжных міжнародных выставах і, безумоўна, наяўнасць іх твораў у музейных фондах.

Вашай увазе прадстаўлены 18 майстров, творы якіх паступілі ў калекцыю Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь за апошнія 20 гадоў, гэта беларускія мастачкі – Марыія Ісаёнак, Лада Шчасная, Вікторыя Данчук, Ганна Сілівончык і інш.

Ганна Сілівончык. Кава на тэрасе. 2008. Палатно, алей

Марыя Ісаёнак. Крыніца святла. 1999. Палатно, алей

Любоў Селівончык. Дэкаратыўная кампазіцыя “Конь”. 2004. Салома

Наталля Сухаверхава. Шпалера “Успамін”. 2001. Шэрсць, шоўк віскозны, ручное ткацтва

Надзея Лівенцава. Партрэт мастацтвазнаўцы Таццяны Бембель. 2007. Палатно, алей

Наталля Яўглеўская. Стары горад. Шамот, эмаль, паліва

Алена Бараноўская. Ля крыніцы. 2002. Палатно, алей

Ніна Пілюзіна. Габелен “Зубр”. 2005. Шэрсць, люрэкс

Тамара Васюк. Формы нёманскай культуры. 2002. Гліна, шамот, паліва, метал 

Вольга Грыдзіна. Шпалера “Сусвет”. 2001. Шэрсць, баваўняная тканіна, ткацтва

Лада Шчасная. Аўтапартрэт. Сонца яшчэ не зайшло. 1998. Палатно, алей

Таццяна Радзівілка. Без назвы. 1997. Папера, каляровая літаграфія

Таццяна Малышава. Дэкаратыўны камплект “Старая гута”. 2002. Шкло бясколернае, каляровае; гута

Алена Ляпко. Коннікі. Прысвячэнне Альбрэхту Радзівілу. 2001. Папера, афорт

Валянціна Бартлава. Шпалера “Птушка II”. 2001. Шэрсць, змешаная тэхніка 

Вікторыя Данчук, Аляксей Фядусь. Дэкаратыўная талерка “Арнамент”. 1991. Фарфор

Галіна Сідарэвіч. Дэкаратыўная кампазіцыя “Віно з дзьмухаўцоў”. 1999. Шкло бясколернае, каляровае; гута

Ларыса Журавовіч. Журавіны. 2007. Папера, змешаная тэхніка