Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Віртуальная выстава

З фільма «Маналог мастака». Рэж. С. Арановіч. 1975

«Я ўспамінаю дзяцінства сялянскага хлапчука... Хлапчук сялянскі мае магчымасць бачыць шмат цікавага ў прыродзе: і ночы, і зоры, і дождж, і туман... Я не памятаю дакладна, калі я пачаў маляваць, але вось гэтыя рэчы я памятаю да гэтага часу і, яны мяне заўсёды здзіўлялі. Дзед быў асоба выдатная і, па-мойму, ён вельмі быў спагадлівы да такіх рэчаў, да паэзіі ў прыродзе. Я з ім і араў і ў начное ездзіў, і ён часта звяртаў маю ўвагу на прыгажосць і на праявы ў прыродзе чагосьці новага, цікавага. Ён разумеў, што чалавеку трэба фарміраваць сябе, вучыцца трэба... Мне здаецца, успаміны дзяцінства потым у сталым узросце з нейкай дзіўнай рэальнасцю не даюць пакою мастакам, яны абуджаюць успаміны, уваскрашаюць тых людзей. У дзяцінстве чалавек становіцца тым, кім ён будзе ў будучыні.

Узгадваю дзяцінства, як самую шчаслівую пару жыцця, калі адчуваеш бясцэннае пачуццё абароненасці. Чалавек вызначаецца ў дзяцінстве. Нашы карані – у сям’і, у яе маральнай глебе, адносінах з навакольным светам. Ад першых уражанняў зыходзіць і пачуццё Радзімы, якое неба над табой, якія дажджы цябе абмывалі, на якую зямлю ты ступіў з парога. Ад гэтых спрадвечных слаёў жыцця і пачынаецца творчасць.

…Важна мастаку, кааб ён разумеў, што мастацтва – гэта вялікая грамадзянская катэгорыя, што мастак служыць мастацтвам дабру, чалавечнасці, сумленню... Я лічу, што мастак павінен рыхтаваць сябе да гэтай вялікай грамадзянскай місіі і ставіцца да сябе вельмі патрабавальна. Ён павінен ставіцца да свайго твора, як да адзінага, і павінен аддаваць усяго сябе, увесь жар, запал сваёй задуме… Усе каштоўна ў мастацтве, калі гэта народжана разважаннямі, рэчаіснасцю, жыццём. Каб стварыць нешта каштоўнае ў мастацтве, трэба адфільтраваць задуму, трэба нешта праўдзівае, сапраўднае сабраць, а гэтаму папярэднічае вялікая чарнавая праца, бяссонныя ночы. Сіла мастацтва ў тым, што яно можа вярнуць тое, што пайшло, даць яму бачную яву, бачную эмоцыю і пачуцці…» 

З дзяцінства. 1964. П, а. 60х60

Цішыня. 1970. П., а. 50х70

Памяць.  П., а. 1980 

Ля калодзежа. П., а. 

Вёска. 1962. П., а. 85х79,6 

Вёска. Дожджык.  1969.  П., а. Эцюд

З дзяцінства. 1977. П., а. 200х145

Юны мастак. 1970. П., а.

Хлапчукі. 1966.  П., а. 90х97

                                                                                             Сярожа. П., а.