Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

7 красавіка – Сусветны дзень здароўя

Сусветны дзень здароўя – гэта глабальная кампанія, якая заклікае кожнага – ад сусветных лідэраў да шырокіх слаёў насельніцтва ва ўсіх краінах – засяродзіць намаганні на адной задачы аховы здароўя, якая мае прыярытэтнае значэнне. Гэта дае магчымасць прыняць удзел у пошуку канструктыўных рашэнняў захавання і ўмацавання здароўя. Сусветны дзень здароўя адзначаецца штогод 7 красавіка ў азнаменаванне гадавіны заснавання Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) у 1948 годзе. У 2016 годзе Сусветны дзень здароўя будзе прысвечаны прафілактыцы і лячэнню дыябету.

Цукровы дыябет (ЦД) з’яўляецца сур’ёзнай медыка-сацыяльнай праблемай XXI стагоддзя. Важнасць праблемы захворвання ЦД у свеце падкрэслівае прыняцце Генеральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб’яднаных нацый у снежні 2006 года дэкларацыі па ЦД, у якой выказваецца заклапочанасць у дачыненні да росту захворвання ЦД у свеце – неінфекцыйнага захворвання, якое носіць характар эпідэміі. У апошнія гады ў палітычных працэсах у галіне ЦД дасягнуты значны прагрэс. У падтрымку Палітычнай дэкларацыі ААН па неінфекцыйных захворваннях (НІЗ) 2011 года 66-я Сусветная Асамблея Аховы здароўя ў маі 2013 года аднагалосна прыняла Сусветны план дзеянняў, накіраваных на прафілактыку і кантроль НІЗ. Сёня ЦД займае вядучае месца ў сусветных праграмах аховы здароўя, дзе асаблівае месца надаецца даступнасці жыццёва важных лекавых сродкаў, прафілактыцы атлусцення і ЦД.

Сёння дыябет – сур’ёзная пагроза грамадскаму здароўю. Гэта хранічнае і ў большасці выпадкаў захворванне, якое можна прадухіліць. Дыябет прыводзіць да развіцця сардэчна-сасудзістай паталогіі, страты зроку, нырачнай недастатковасці, страты канечнасцей і смяротнага зыходу. СААЗ прапануе звярнуць асаблівую ўвагу на праблему дыябету для дасягнення адной з мэт еўрапейскай палітыкі аховы здароўя: Здароўе – 2020: скарачэнне заўчаснай смяротнасці.

Мэтай Сусветнага дня здароўя з’яўляецца павышэнне дасведчанасці насельніцтва ў дачыненні да прычын і наступстваў дыябету, прадастаўленне інфармацыі аб прафілактыцы развіцця гэтага захворвання і звязаных з ім ускладненняў. Простыя меры па падтрыманні здаровага ладу жыцця спрыяюць прафілактыцы дыябету:

– дамагацца здаровай вагі цела і падтрымліваць яе;

– займацца рэгулярнай фізічнай актыўнасцю ўмеранай інтэнсіўнасці, па меншай меры, 30 хвілін на працягу большасці дзён; а для кантралявання вагі павялічыць фізічныя нагрузкі;

– трымацца здаровага харчавання, спажываючы садавіну і гародніну ад 3 да 5 разоў на дзень, і памяншаць спажыванне цукру і насычаных тлушчаў;

– устрымлівацца ад ужывання тытуню: курэнне павышае рызыку развіцця сардэчна-сасудзiстых захворванняў.

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь падтрымлівае ініцыятыву Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і прапануе віртуальную выставу твораў жывапісу, графікі і скульптуры беларускіх майстроў са збору музея, прысвечаную спорту і здароваму ладу жыцця.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Фёдар Міхайлавіч Бараноўскі. 1924–2000. Юнацтва. 1970. Палатно, алей

Фёдар Міхайлавіч Бараноўскі. 1924–2000. Лыжніцы. 1971. Палатно, алей

Павел Кірылавіч Белавусаў. 1915–1980. Варатар. 1957. Бронза

Гаўрыіл Харытонавіч Вашчанка. 1928–2014. Юнацтва. 1971. Палатно, алей

Віктар Іванавіч Вярсоцкі. 1923–2004. Дарогі Міншчыны. 1971. Палатно, алей

Ігар Уладзіміравіч Уласаў. 1944. «Прыгатавацца Волкаву!». На зборах. 1976. Палатно, алей

Анатоль Валянцінавіч Волкаў. 1908–1985. Велагонкі. З серыі «Гонкі». 1971. Папера, акварэль

Анатоль Валянцінавіч Волкаў. 1908–1985. Гімнастыка. З серыі “Юныя спартсмены”. 1983. Папера, акварэль

Анатоль Валянцінавіч Волкаў. 1908–1985. Хутка фініш. З серыі «Юныя спартсмены». 1983. Папера, акварэль

Анатоль Валянцінавіч Волкаў. 1908–1985. Галявы момант. З серыі «Юныя спартсмены». 1983. Папера, акварэль

Адольф Самойлавіч Гугель. 1915–1999. Летуценнікі. 1956. Палатно, алей

Віктар Іванавіч Ждан. 1918–1978. Ля фінішу. 1960. Папера, акварэль, гуаш

Віктар Іванавіч Ждан. 1918–1978. Скакуны. 1960. Папера, гуаш

Віктар Іванавіч Ждан. 1918–1978. Велатур. 1960. Папера, гуаш

Віктар Іванавіч Ждан. 1918–1978. Гонкі на каноэ. 1960. Папера, акварэль

Віктар Іванавіч Ждан. 1918–1978. Пасля працы. Лыжнікі. З серыі “Беларусь спартыўная”. 1963. Папера, вугаль, сангіна

Віктар Іванавіч Ждан. 1918–1978. Гарадкі. З серыі “Беларусь спартыўная”. 1968. Папера, вугаль, сангіна

Андрэй Міхайлавіч Заспіцкі. 1924. Гімнасткі. 1971. Алюміній

Мікалай Канстанцінавіч Казакевіч. 1934. Над роднымі прасторамі. 1979-1980-я. Палатно, алей

Сяргей Пятровіч Каткоў. 1911–1976. Гарадскі пейзаж. 1967. Палатно, алей

Яўген Яўстаф’евіч Красоўскі. 1908–1980. Спаборніцтва яхт. 1956. Кардон, алей

Яўген Яўстаф’евіч Красоўскі. 1908–1980. Галіна Аляксандраўна Крыленка (заслужаны майстар спорту СССР, двухразовая чэмпіёнка свету па мастацкай гімнастыцы). 1978. Палатно, алей

Абрам Іосіфавіч Кроль. 1913–1990. Лыжная траса. 1970–1971. Палатно, алей

Вячаслаў Георгіевіч Кубараў. 1931–1995. Мінскае мора. 1978–1979. Палатно, алей

Яўген Сяргеевіч Кулік. 1937–2002. Хакеісты. 1965. Папера, лінагравюра

Леў Маркавіч Лейтман. 1896-1974. Каток. З серыі “Па спартыўных месцах Мінска”. 1971. Папера, акварэль, гуаш

Уладзімір Маркавіч Пасюкевіч. 1931–2009. Хакеісты. 1962. Палатно, алей

Васіль Іванавіч Юдзіцкі. 1938. Нядзеля (лыжы). 1971. Алюміній

Падрыхтавала: Анастасія Карнейка, старшы навуковы супрацоўнік аддзела сучаснага беларускага мастацтва.