Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Выстава “Кніжны знак”

З 6 жніўня ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь пачне працаваць выстава “Кніжны знак”. У экспазіцыі будзе прадстаўлена больш за трыццаць экслібрысаў з некалькіх графічных калекцый музея.

З 27 жніўня па 2 верасня ў сувязі з правядзеннем рамонтных работ выстава “Кніжны знак” будзе закрыта.

Экслібрыс (Exlibris)(у перакладзе з лацінскага – “з кніг”)– уладальніцкі знак у выглядзе таблічкі, якую наклейваюць або друкуюць на авантытул, часам фарзац кнігі з мэтай абазначэння прыналежнасці кнігі да канкрэтнай асобы. Экслібрыс з’яўляецца каштоўнай гістарычнай крыніцай звестак аб персоне ўладальніка.

Першымі “экслібрысамі” сталі ўладальніцкія надпісы на кнігах, што пачыналіся са слоў “З кніг” або “З бібліятэкі” (exbibliotheca), напісаныя манахамі-скрыптарамі ў майстэрнях па перапісе кніг, якія знаходзіліся ў перыяд ранняга сярэднявечча пры кляштарах.

У сваім традыцыйным выглядзе экслібрыс з’явіўся неўзабаве пасля вынаходніцтва кнігадрукавання ў XV стагоддзі.

З распаўсюджваннем кнігадруку бібліятэчныя зборы пашыраліся, павялічвалася колькасць асабістых бібліятэк, мастацтва кніжнага знака атрымлівае сваё развіццё. Экслібрыс робіцца запатрабаваным.

З’яўляюцца і развіваюцца розныя віды экслібрыса: гербавыя, вензелевыя, мастацкія.

Выстава “Кніжны знак” пазнаёміць гледача з разнастайнасцю відаў, стыляў і тэхнік экслібрыса на прыкладзе экспанатаў XVII–XXI стагоддзяў.

Работа выставы працягнецца да 15 верасня 2019 года.

Куратар выставы: Кацярына Дасько, малодшы навуковы супрацоўнік аддзела рускага і замежнага мастацтва