Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Міжнародны выставачны праект “Надзя. Да 115-годдзя з дня нараджэння Надзеі Хадасевіч”

З 24 кастрычніка 2019 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь будзе экспанавацца Міжнародны выставачны праект Надзя. Да 115-годдзя з дня нараджэння Надзеі Хадасевіч з прыватных збораў Францыі і калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

...Міжнародны выставачны праект “Надзя. Да 115-годдзя з дня нараджэння Надзеі Хадасевіч” закліканы стаць маштабнай культурнай падзеяй і пазнаёміць беларускага гледача як з творчасцю вядомай мастачкі, так і з яе падзвіжніцкай дзейнасцю ў сферы папулярызацыі сусветнага мастацтва. У экспазіцыі будзе прадстаўлена больш за 50 твораў (жывапіс, гуашы, малюнкі, літаграфіі і шаўкаграфіі) з французскіх прыватных збораў, у тым ліку спадчыннікаў мастачкі, і з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Экспанаты дазволяць рознабакова прадставіць творчасць Надзеі Хадасевіч, расказаць пра яе розныя стылістычныя этапы і жанравую разнастайнасць, а таксама прадэманстраваць грамадзянскую пазіцыю мастачкі. Частку экспазіцыі складуць творы Фернана Лежэ і Пабла Пікаса, падораныя музею Надзеяй Пятроўнай Хадасевіч-Лежэ.

Працягваючы шматгадовую традыцыю партнёрства, Міжнародны выставачны праект “Надзя. Да 115-годдзя з дня нараджэння Надзеі Хадасевіч” падтрымлівае Пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Выстава “Надзя. Да 115-годдзя з дня нараджэння Надзеі Хадасевіч” будзе экспанавацца да 24 лістапада 2019 года.

            

Куратар выставы Святлана Пракопева, загадчык аддзела рускага і замежнага мастацтва.