Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

з 21 снежня 2007 па 28 студзеня 2008 г.

Валерый Фёдаравіч Шкаруба нарадзіўся 10 снежня 1957 года ў г. Барысаве. З 1984 года – пастаянны ўдзельнік мастацкіх выставак, геаграфія якіх надзвычай шырокая. Персанальныя выстаўкі мастака з поспехам прайшлі не толькі ў Беларусі, але і ў прэстыжных музеях і галерэях Расіі, Францыі, Бельгіі, Германіі, Італіі, Аўстрыі, Японіі, Кітая. У 2002 годзе за серыю пейзажаў “Спрадвечнае” В. Шкаруба быў удастоены высокага звання лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь. Мастак звярнуўся да адвечнай прыгажосці навакольнага свету, да ціхіх, поўных паэзіі і замілавання сціплых куточкаў прыроды. У яго творчасці адчуваюцца настальгічныя ноткі аб той прыроднай гармоніі, што можа знікнуць пад націскам сучаснага тэхніцызму.

В. Шкарубу нельга аднесці да тых, хто ў творчасці робіць стаўку на інтуіцыю, спадзяецца на імправізацыю. Ён – мастак аналітычнага складу, які заўсёды бачыць канчатковую мэту і паслядоўна і настойліва ідзе да яе рэалізацыі. Аўтарская воля і логіка – тыя структурныя сілы, што дазваляюць не патануць у бясконцай разнастайнасці прыродных матываў. На першы погляд, яго выбар здаецца нам выпадковым. Ну што, здавалася б, “высокамастацкага” ў прымеценым першым снегам полі, кустах на пагорку, дарозе? Але мастак валодае шчаслівым уменнем прыадчыняць завесу, што хавае ад старонніх вачэй прыгажосць звычайнага. Пад яго пэндзлем тыя на першы погляд нязначныя, пазбаўленыя голасу і душы фрагменты прыроды, імя якім – пейзаж, пераўтвараюцца, набываюць індывідуальнасць, пачынаюць весці ціхую, пранікнёную размову і становяцца карцінамі. Ён заўсёды імкнецца адлюстраваць не той канкрэтны пейзаж, што бачыць у рэальнасці, а той, які ён стварае ў сваім уяўленні. Гэта яго мастацкая версія свету. Перад яго работамі ўсведамляеш тое, што пейзаж для цябе азначае, якія думкі ў цябе абуджае. Карціны мастака нясуць у сабе стрыманасць і глыбіню пачуццяў, у іх выражана аўтарская ідэя парадку і пэўнай адасобленасці ад свету. В.

Шкаруба – мастак, які валодае карцінным мысленнем, які піша не “віды”, а стварае партрэт пейзажу.

Валерый Жук, доктар мастацтвазнаўства,
лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь

1 кастрычніка, у Міжнародны дзень пажылых людзей, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь запрашае ўсіх пенсіянераў наведаць свае экспазіцыі (залы рускага, еўрапейскага, беларускага мастацтва і мастацтва краін Усходу, часовыя выстаўкі: «Зямля пад белымі крыламі», «Нябачаная Літва») бясплатна! больш ...

22 верасня 2010 года ў Штаб-кватэры ЮНЕСКА ў Парыжы ў гонар юбілейнай даты – 200-годдзе з дня нараджэння Івана Фаміча Хруцкага – адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі твораў гэтага славутага беларускага жывапісца XIX стагоддзя больш ...
Калектыў нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім, калегам у сувязі з заўчаснай смерцю Ірыны Мікалаеўны Паньшынай, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь. больш ...

18 верасня 2010 г. а 15-й гадзіне ў філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Музеі беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах адбудзецца адкрыццё персанальнай выстаўкі віцебскай мастачкі