Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Зборная экскурсія «10 гісторый пра рэстаўрацыю»

17 сакавіка а 15-й гадзіне чакаем вас на зборнай экскурсіі «10 гісторый пра рэстаўрацыю».

Рэстаўрацыя – адна з загадкавых абласцей жыцця твора мастацтва. Тое, што застаецца «за кадрам» і так цікавіць дапытлівага гледача.

Прыадчыніць заслону таямніцы вялікага рамяства дапамогуць «10 гісторый пра рэстаўрацыю», расказаных вядучым навуковым супрацоўнікам НММ Надзеяй Усавай.

Крок за крокам, ад твора да твора вы даведаецеся, як цікаўнасць захавальніка можа спрыяць атрыбуцыі, якія ахвяры неабходна прынесці для стварэння шэдэўра, якая сіла веры ў лячэнні ад халеры або наколькі важна быць пісьменным, каб падрабіць карціну.

Уваход па білеце ў музей або карце госця НММ