Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Зімовыя канікулы ў Мастацкім

Набліжаюцца самыя доўгачаканыя святы – Новы год і Каляды! А гэта значыць, што прыйшоў час запланаваць свой адпачынакіпераканаццаў тым, што зіма – гэта час цудаў, казак і чароўных гісторый.Нацыянальны мастацкі музей запрашае ў госці дзяцей і іх бацькоў і абвяшчае сапраўдныя музейныя канікулы!

З 26 снежня 2020 года да 19 студзеня 2021 кожны дзень у Мастацкім будзе святочным! Збірайце сваіх самых родных і блізкіх людзей, выбірайце дату, якая падыходзіць менавіта вам, тэлефануйце для запісу і прыходзьце да нас у госці.

 

Каляндар зімовых канікул у Мастацкім:

 

 Квэст-падарожжа “Прыгода Чароўнай зорачкі ў Мастацкім” - з 26.12.2020 па 19.01.2021

Запрашаем маленькіх наведвальнікаў і іх бацькоў здзейсніць навагодне-каляднае падарожжа па залах музея. Арганізуйце сабе прагулку ў кампаніі Чароўнай зорачкі і яе сябровак-сняжынак: накіроўвайцеся па пазначаным маршруце, разглядайце ўважліва экспанаты, разгадвайце загадкі і выконвайце заданні. А ў самым канцы квэста не забудзьцеся атрымаць памятны сувенір ад Мастацкага!

Запіс не патрабуецца. Квэсты можна атрымаць у любы рабочы дзень музея ў экскурсійным бюро. Кошт квэста– 3 руб. (аплата ў касе).

 

Калядныя майстэрні - з 26.12.2020 па 19.01.2021

У межах “Калядных майстэрняў” мы запрашаем маленькіх і дарослых прыхільнікаў наведаць творчыя лакацыі, дзе вас чакаюць размалёўкі на калядныя і навагоднія тэмы, вясёлыя заданні, чароўная варажба на лёс і будучыню. А спецыяльна распрацаваны інфармацыйны буклет дапаможа самым дапытлівым юнакам паглыбіцца ў сакральны свет каляднага абраза “Раство Хрыстова”, напісанага амаль 300 гадоў таму невядомым беларускім майстрам з сяла Латыгава.

Лакацыі даступны для наведванняў у любы рабочы дзень музея і ўваходзяць у кошт уваходнага білета ў музей. А адшукаць іх можна ў нашым новым корпусе. 

Інтэрактыўная праграма “Навагодне-калядныягісторыі ў Мастацкім” 8+

Для дзяцей ад 8 да 11 гадоў.

Даведка па тэл па тэл.:+375 17 397 01 63

Падарожнічаючы па музейных залах, мы зможам разам з вамі даведацца пра тое, хто загадаў першым на Русі ўпрыгожваць свае дамы яловымі галінкамі, што за чароўны малаточак выкарыстоўвае ўсходні бог шчасця, як завуць галандскага Дзеда Мароза, які любімы занятак у галандскіхдзяцей зімой, пачуць гісторыю Каляднай зоркі і многае іншае...

А анёл, зроблены сваімі рукамі, стане цудоўным падарункам ці выдатным упрыгожваннем для вашай каляднай ёлачкі. Пры падтрымцы сеткі магазінаў тавараў для творчасці "Арт-тэрыторыя"

Кошт праграмы: 8 руб. з удзельніка

 

Інтэрактыўная экскурсія “Якога колеру зіма?” 8+

Даведка па тэл.:+375 17 397 01 63

Зімовы час для кожнага з нас складаецца з тысячы маляўнічых фрагментаў – храбусткага снегу, паху ёлкі, весялосці навагодніх святаў, чакання цуду. Інтэрактыўная экскурсія “Якога колеру зіма?” пазнаёміць удзельнікаў з навагодняй палітрай, фарбамі і водарамі зімы на палотнах мастакоў. Яны паглыбяцца ў атмасферучараўніцтва і казачнасці, узбагацяць свае веды, звязаныя з гісторыяй і традыцыямі ўсімі любімых навагодніх святаў і Раства.

Кошт: 6 руб. з удзельніка

 

Да новых святочных музейных сустрэч!