Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

XVIII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Аладаўскія чытанні – 2020”

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

 Аладаўскія чытанні 2020

XVIII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя

 25 верасня 2020 года

 Асноўнай мэтай канферэнцыі з’яўляецца ўвядзенне ў навуковы зварот вынікаў найноўшых даследаванняў у галіне беларускага і сусветнага выяўленчага мастацтва, камплектавання музейных фондаў і матэрыялаў, якія адносяцца да сучаснай музейнай практыкі (музейная педагогіка, інтэрактыўныя і інклюзіўныя праграмы, выставачныя праекты і маркетынгавыя стратэгіі).

 Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца мастацтвазнаўцы, музеязнаўцы, гісторыкі, рэстаўратары, культуролагі і прадстаўнікі сумежных дысцыплін, якія разглядаюць магчымасць інфармаваць грамадскасць пра свае прафесійныя напрацоўкі.

 Фармат удзелу: даклад або прэзентацыя рэалізаванага праекта (рэгламент – да 15 хвілін).

 Даклады канферэнцыі будуць апублікаваны ў электронным зборніку на сайце музея. Таксама плануецца публікацыя зборніка “Паведамленні Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь” на беларускай і рускай мовах.

 

Секцыі 

Музейныя калекцыі: гісторыі фарміравання, новыя паступленні, атрыбуцыі

Кола пытанняў: сістэматызацыя і каталагізацыя калекцый, атрыбуцыя, рэстаўрацыя, кампаратыўнае мастацтвазнаўства.

 

Музей і наведвальнік ў XXI стагоддзі: стратэгіі камунікацыі

 Кола пытанняў: інавацыйныя формы работы з наведвальнікам, інтэрактыўныя і інклюзіўныя праекты, музейная аўдыторыя, прыярытэты музейнага маркетынгу, экспазіцыйна-выставачная дзейнасць.

 

Заяўкі на ўдзел і даклады выступленняў прымаюцца аргкамітэтам да 5 верасня 2020 года па электронным адрасе:kozlova_i@artmuseum.by

 

Заяўка павінна ўключаць наступную інфармацыю:

  •  прозвішча, імя, імя па бацьку;
  •  навуковая ступень, вучонае званне (калі маюцца);
  •  месца працы з указаннем пасады / месца вучобы;
  •  назва даклада / прэзентацыі праекта;
  •  кантактныя тэлефоны, e-mail.

 

Даклады афармляюцца ў адпаведнасці з наступнымі патрабаваннямі:

• аб’ём да 14 000 знакаў;

• анатацыя аб’ёмам да 100 слоў;

• ключавыя словы;

• шрыфт Times New Roman, кегль 14, міжрадковы інтэрвал – 1, абзац – 1,25; палі: справа – 15 мм, злева – 30 мм, зверху і знізу – 20 мм;

• зноскі ў квадратных дужках з указаннем нумара крыніцы ў спісе літаратуры і нумары старонкі;

• спіс літаратуры ў алфавітным парадку;

• загаловак вялікімі літарамі, паўтлусты, выраўнены па цэнтры;

• ініцыялы, прозвішча аўтара, пасада і месца працы пад загалоўкам;

• малюнкі (JPG, 300 dpi), подпісы асобнымі файламі; агульны аб’ём графічных дадаткаў не больш за 7 файлаў.

 

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская

 

Арганізацыйны камітэт пакідае за сабой права адбору і адхілення матэрыялаў, якія не адпавядаюць узроўню і тэматыцы канферэнцыі.

Пражыванне, харчаванне, транспартныя выдаткі аплачваюцца камандзіровачнымі арганізацыямі.

 

Месца і час правядзення канферэнцыі:

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, вул. Леніна, 20)

25 верасня 2020 года 11.00

 

Регістрацыя ўдзельнікаў пачынаецца а 10-й гадзіне

Кантактнаяасоба: Казлова Ірына Віктараўна, вучоны сакратар;

тэл. +375(17)327 28 55