Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Свята ў Мастацкім працягваецца. Праграма

9 верасня свята (нядзеля) у Мастацкім працягнецца!

У кошт уваходнага білета ўваходзіць гарачы шакалад ад СААТ «Камунарка»; аднымі з першых вы зможаце ўбачыць новыя кандытарскія вырабы з выявай знаёмага ўсім галоўнага корпуса музея і слуцкіх паясоў у рамках спецыяльнай прэзентацыі з 14.00

 

  • Пляцоўка перад галоўным корпусам музея. 13:00

Студыя «У госці да Цюбіка» праводзіць дзіцячы пленэр на тэму: «Малая радзіма».

  • Новы корпус. Сяродкрыжжа. 13:00

Minsk. Autumn. Fashion
Рэспубліканскі праект моды і фота “Млын моды”. Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. FashionStyleModels by Igor Ivanov -  Minsk-Fashion

  • Галоўны корпус. 1 паверх. 15:00

Аўтарская экскурсія ў рамках выставачнага праекта «Ізраіль Басаў. Прамудрасць збудавала сабе дом...» з куратарам Кацярынай Ізафатавай, загадчыкам аддзела сучаснага беларускага мастацтва. 

  • Галоўны корпус. Галерэя. 16:00

Запрашаем на паўторную сустрэча з Віктарам Альшэўскім у кантэксце арт-праекта “Кропка адліку”.

  • Новы корпус. 3 паверх. 17:00

Фальклорны ансамбль «Тутэйшая Шляхта» пагрузіць вас у атмасферу барока і задасць тон для экспазіцыі залаў старажытнабеларускага мастацтва.

 

Спецыяльны кошт білета ў святочныя выхадныя 8 і 9 верасня:

Дарослы – 7 рублёў;

Школьны, студэнцкі  3 рублі.

Генеральны партнёр акцыі – Замежнае ўнітарнае прадпрыемства «Брытыш-Амерыкан Табакка Трэйдынг Компані»

Тэхнічны партнёр акцыі – LG Electronіcs

СААТ “Камунарка”