Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

9 верасня з 18.00 да 23.00

9 верасня 2017 года з 18.00 да 23.00 у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь пройдзе штогадовая «Вераснёвая ноч». Традыцыйна акцыя прымеркавана да Дня горада, і ў гэты раз атмасферу свята задае тэма Мinsк On.

У жыхароў Мінска круглая дата – 950 гадоў з дня заснавання горада. Гэта доўгі шлях, за які ў горада сфарміраваліся выключныя, уласцівыя толькі яму атмасфера, гістарычная памяць і культурнае аблічча. Гэты рух нон-стоп – кожную раніцу вось ужо шмат гадоў горад настройваецца на новую хвалю і «выходзіць у эфір». Мастацкі музей – адзін з каналаў культурнага вяшчання, і 9 верасня ў яго праграме – асэнсаванне горада. Мінск «ідзе» у музеі – ад фае да самай аддаленай залы экспазіцыі.

 

Праграма

Знешняя пляцоўка

17.30–18.00 – выступленне гурта «Re1ikt»

18.00 – урачыстае адкрыццё «Вераснёвай ночы»

 

Арт-кафэ

18.00–23.00 – «Цяпло горада» – пляцоўка фотапераасэнсавання прасторы Мінска.

Нацыянальны мастацкі запрашае ўсіх жыхароў і гасцей сталіцы прыняць удзел у фатаграфічным хэпенінгу ў рамках выставы «Магія старых фотаздымкаў. Мінск 1930–1960-х». Для гэтага неабходна прынесці 9 верасня свой лепшы мастацкі фотаздымак з выявай Мінска (10x15) і размясціць яго

на спецыяльным стэндзе ў экспазіцыі музея. Не мае значэння, старая фатаграфія або новая, каляровая або чорна-белая! Да канца вечара мы ўзнавім «калектыўнае несвядомае» нашага горада, і па выніках хэпенінгу кампетэнтнае журы адбярэ тры самыя цікавыя працы. Пераможцаў чакае ўзнагарода – запрашальныя білеты на выставу «Скарбы Старажытнага Егіпта».

Кругавая галерэя

18.30–23.00 - Выстава «Горад. Архітэктура. Мы», экскурсіі па гарадской прасторы карціны. Кожная выстава распавядае тую ці іншую гісторыю, і ў гэты раз гэта гісторыя пра Мінск. На працягу ўсёй «Вераснёвай ночы» Мікіта Моніч будзе праводзіць сапраўдную гарадскую экскурсію па выставе.

1 зала экспазіцыі рускага мастацтва

18.15–23.00 - «Сістэма горада», дыскусійная пляцоўка.

 

Гарадская прастора – гэта сукупнасць сувязяў: транспартных, інфармацыйных, сувязяў эпох і стыляў у архітэктуры, сувязяў паміж антрапагеннай дзейнасцю і цэласнасцю экасістэм. Гарадская рэальнасць не вызначаецца ў поўнай меры няўхільнасцю законаў прыроды – вызначальную функцыю тут маюць хутчэй воля і дзеянні гараджан. У ходзе «Вераснёвай ночы» мы прапануем пагаварыць пра ўрбаністычныя працэсы ў Мінску. Нашы эксперты не толькі выкажуць прафесійнае меркаванне пра сённяшні стан горада, але і з гатоўнасцю адгукнуцца на пытанні і каментарыі, – бо эфектыўныя рашэнні нараджаюцца толькі ў дыялогу.

У якасці экспертаў выступяць Андрэй Карпека і Дзмітрый Бібікаў (Мінская ўрбаністычная платформа), Таццяна Сяцко (гендэрныя даследаванні) і інш.

 

1–5 залы экспазіцыі рускага мастацтва

18.00–23.00 - «Каморы, чамаданы, гарышчы...» – праект-аповед, як трапляў рускі жывапіс у Мінск. На працягу ўсяго вечара, шпацыруючы па залах рускага мастацтва, госці музея змогуць спыніцца ля пазначаных работ, каб пачуць вострасюжэтны расказ пра шлях карціны ў збор музея.

 

5 зала экспазіцыі рускага мастацтва

18.15–23.00 - «Чалавек і горад», лекцыйная пляцоўка.

У ноч, калі святкуешь дзень нараджэння горада, складана не гаварыць аб важным. Складана не разважаць пра тое, як гэта прастора вызначае нас і як мы фарміруем яе. Складана не прызнавацца гораду ў любві ці, наадварот, утойваць абыякавасць. Складана не ўзгадваць гісторыі: забаўныя або сумныя, зусім свежыя або настальгічныя. У «Вераснёвую ноч» 2017 года мы будзем рабіць усё і нават больш, а дапамогуць нам у гэтым лектары:

Міхаіл Валодзін, пісьменнік, журналіст, аўтар праекта «Мінскія гісторыйкі». «Горад Х ад Хамурапі да Хатабыча, ці Мінск праз прызму «Гарадскіх гісторыек»;

Антон Гарустовіч, архітэктар і даследчык, дырэктар кампаніі «Аверса-груп». «Мінская архітэктура: якія пачуцці нам дорыць горад»;

Георгій Заборскі, архітэктар і даследчык, заснавальнік крэатыўнага кластара МЕ100. «Бетон і Гагарын: раман з архітэктурай у трох раздзелах і трох пакаленнях».

Сяродкрыжжа

18.15–18.50 – «Зніманне» гарадскога гучання». Выступленне Уладзіміра Урбановіча, барабаншчыка, выпускніка Маскоўскай кансерваторыі. Лакацыя нездарма стартуе менавіта з ударных. Шум, шолах, грук, гром – натуральная перкусія, падпарадкаваная рытму, напоўніць залу.

20.00–20.25 – Паказ калекцый мінскіх дызайнераў, удзельнікаў рэспубліканскага фестывалю-конкурсу «Млын моды» пры ўдзеле подыум-школы «Fashion Style» Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі пад кіраўніцтвам Ігара Іванова.

21.10–21.50 – «Выразная мелодыка горада». Выступленне Марыны Лукашэвіч (раяль) і Паўла Бортніка (гітара).

22.00–22.25 – Паказ калекцый мінскіх дызайнераў, удзельнікаў рэспубліканскага фестывалю-конкурсу «Млын моды» пры ўдзеле подыум-школы «Fashion Style» Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі пад кіраўніцтвам Ігара Іванова.

 

Залы Новага корпуса

18.00–23.00 Дзіцячая пляцоўка, лаўндж зона.

19.25–23.00 – Выступленне груп Dear Pegasus, Evand, ....і інш.

18.15–22.45 – «Стары горад». Гасцям Нацыянальнага мастацкага музея прадставіцца магчымасць даведацца пра таямніцы Верхняга горада. Расказаць яго багатую гісторыю дапаможа архітэктурны макет і спецыяльныя экскурсіі, якія правядуць калегі з Музея архітэктурных мініяцюр «Краіна Міні», а таксама палатно Валянціна Волкава «Мінск З ліпеня 1944».

Генеральны партнёр акцыі – Замежнае ўнітарнае прадпрыемства «Брытыш-Амерыкан Табакка Трэйдынг Компані»

Уваход па білеце ў музей: 5 рублёў (поўны); 2 руб. 50 кап. (ільготны).

Білеты можна набыць у касах музея

Даведкі па тэлефоне: 8 017 220 22 87