Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Знешняя музычная пляцоўка

Падчас акцыі «Вераснёвая ноч у Мастацкім» 10 верасня з 19.00 да 24.00 (праграма да 23.00) асобнай увагі заслугоўвае знешняя музычная пляцоўка.

Для стварэння святочнай атмасферы няма, здаецца, нічога лепшага за музыку, вось таму ўсіх наведвальнікаў чакаюць яркія музычныя сюрпрызы. І знешняя музейная пляцоўка дасць выдатную магчымасць атрымаць асалоду ад працы музыкантаў.

Аднак у пачатку ўсяго дзеяння атмасферу свята і весялосць падорыць тэатр узаемадзеяння «Мусташ», які ператворыць зону перад Нацыянальным мастацкім музеем у сваю інтэрактыўную прастору.

А 19-й гадзіне пачне выступленне гурт «Tempo Bay». У сваёй творчасці калектыў змешвае indie rock, dance rock, soft rock і alternative rock. Іншымі словамі, гэта часам танцавальны, часам меладычны, але абавязкова неагрэсіўны рок. Музыка Tempo Bay, у тым ліку і дзякуючы англійскай мове, не прывязаная да нейкай канкрэтнай тэрыторыі, яна цалкам магла б нарадзіцца ў любой частцы свету, але воляю лёсу апынулася родам з Беларусі.

У 20.20 музыкантаў з Tempo Bay зменіць беларускі прадзюсар электроннай музыкі і музыканта Senary. У гэтым годзе ён выпусціў свой дэбютны альбом «Ghosts». Праца вытрымана ў стылях electro house, nu disco, electronic rock і натхнёная творчасцю Daft Punk, Justice, Digitalism. Нягледзячы на прамое дачыненне да электронікі ў альбоме спалучаюцца сінтэзаваныя гукі з жывымі інструментамі: гітарамі, струннымі і духавымі секцыямі

Завяршальным выступленнем вечара будзе музычнае палатно ад Shaman Jungle ў 21.40. Група прэзентавала ў 2016 годзе альбом «Deeper». Папярэдні поўнафарматны альбом «Shaman Jungle» быў выпушчаны 4 гады таму. Калектыў быў заснаваны ў 2010 годзе. Удзельнікі фестываляў «Караван» (Беларусь), «Space Camp» (Расія), «Trimurti» (Расія), «Gaia» (Літва), арганізатары і ўдзельнікі фестывалю «Povidlo» (Беларусь), мерапрыемстваў «Night Jam», «Snow Must Go On».