Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Лекці ў рамках Вераснёвай ночі - 2016

19.00–20.00, Малая зала (1 паверх)

Лекцыя: “Мастацтва як светапоглядная катэгорыя”. Чытае Аліна Стралкоўская, мастацтвазнаўца, навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Ці задумваліся вы калі-небудзь, чаму тое, што прынята называць мастацтвам, выглядае менавіта так, як выглядае? Мы прывыклі ўспрымаць як належнае ўсё, што дэманструюць у сваіх залах музеі і галерэі, і не так ужо часта задумваемся, чаму менавіта гэтыя прадметы важныя. Між тым мастацтва з’яўляецца ідэальным люстэркам гістарычных працэсаў, якія адлюстроўваюць светапогляд эпохі. У ходзе лекцыі слухачы змогуць разабрацца, як «чытаць» мастацкі твор у кантэксце гісторыі і што звычайна матывуе змены ў развіцці мастацтва.

21.00–22.00, Малая зала (1 паверх)

Лекцыя: «Архетыпы калектыўнага падсвядомага ў культуры і мастацтве». Чытае Аліна Стралкоўская, мастацтвазнаўца, навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

У пачатку XX ст. швейцарскі даследчык Карл Юнг прадставіў свету тэорыю калектыўнага падсвядомага, згодна з якой прадукт той ці іншай культуры можна прааналізаваць наконт наяўнасці ў іх архетыпаў – першасных схем вобразаў, закладзеных у спадчынных структурах мозгу. Разглядаючы ж праз гэтую оптыку міфалогію, літаратуру, выяўленчае мастацтва і нават сучасны кінематограф, можна прыйсці да дзіўнай высновы: у аснове іх ляжаць універсальныя першаўзоры. Якія? Пра гэта можна будзе даведацца ў падчас лекцыі.

Уваход па білеце ў музей (5 руб. – дарослыя, 2.50 руб. – школьнікі, студэнты)

Даведкі па тэл.: (017) 220-22-87