Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Экскурсійная карусель

Толькі ў гэты вераснёўскі вечар кожны жадаючы зможа далучыцца да ўнікальных у сваім родзе экскурсій па ўсіх залах беларускага мастацтва XX–XXI стагоддзяў. 4 экспазіцыйныя залы, 4 кампетэнтныя навуковыя супрацоўнікі і выключна Ваша жаданне, з якой залы пачынаць знаёмства з беларускім мастацтвам. Кожны навуковы супрацоўнік праводзіць экскурсію толькі па адной зале на працягу 25 хвілін, пасля чаго вы смела можаце адпраўляцца на наступную інтэлектуальную сустрэчу.

Выбар менавіта гэтай часткі экспазіцыі музея для падобнага фармату экскурсіі не выпадковы. Беларускае мастацтва XX стагоддзя, перажыўшы даволі няпросты гістарычны перыяд, сёння выклікае небывалую цікавасць. Кожны знаток прыгожага знойдзе ў гэтым перыядзе сваё: вытанчанасць апошняга перыяду класічнай школы жывапісу, творчасць футурыстаў і абстракцыяністаў, сацрэалізм, ваенная тэматыка – выдатныя ілюстрацыі таго, як і чым жыло наша грамадства ў мінулым стагоддзі.

Мастацтва XXI стагоддзя – гэта наша сучаснасць, тое, чым сёння жыве наш жывапіс і скульптура. Прадстаўленыя ў экспазіцыі работы паказваюць, наколькі айчынны жывапіс, з аднаго боку, адкрыты для эксперыментаў, эстэтычных навацый, а з другога – захаваў ярка выяўленыя прыкметы класічнай формы, абапіраючыся на традыцыі айчыннай мастацкай школы.