Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Сустрэча з куратарамі выставачных праектаў “Адкрыццё сапраўднага” і “Татэмы Зімагораў”

21 лютага – Сусветны дзень экскурсавода. Але мы пойдзем далей, адсвяткаваўшы гэты чацвер чымсьці па-сапраўднаму асаблівым, а менавіта сустрэчамі з куратарамі самых яркіх выставачных праектаў лютага.

17:00. Выстава “Адкрыццё сапраўднага”. Куратар: Аляксандр Лагуновіч-Чарапко, рэстаўратар 2-й катэгорыі, загадчык сектара рэстаўрацыі старажытнабеларускага мастацтва.

Рэстаўрацыя – гэта адна з самых закрытых сфер жыцця твора мастацтва. Прыходзячы ў экспазіцыйныя залы, мы ніколі не задумваемся над тым, што адбывалася з гэтымі прадметамі мастацтва гадоў сто, а то і трыста таму. А выстава “Адкрыццё сапраўднага” дае ўнікальную магчымасць убачыць этапы працы над пашкоджанымі творамі, кантрасты “да” і “пасля”, магію адноўленых структур і кветак. Аповед рэстаўратара раскрые таямніцы гэтага незвычайнага рамяства.

18:00. Выстава жывапісу Барыса Грабеншчыкова “Татэмы Зімагораў”. Куратар: Дзмітрый Салодкі, старшы навуковы супрацоўнік НММ

Як жывапісныя творы нязменнага лідэра гурта “Акварыум” апынуліся ў Мінску? Як зразумець назву выставы? Як разабрацца ў мудрагелістых назвах карцін? Як увогуле ствараецца экспазіцыя? Пытанняў можа паўстаць шмат. Прапануем праверыць, ці застануцца яны пасля прагулкі па выставе разам з куратарам. Кожны з нас можа адшукаць ключ да разумення форм і сімвалаў. Важна настроіцца на патрэбны лад, а дасведчаны праваднік падкажа, як правільна глядзець і бачыць вобразы перад сабой.

Прапануем прайсціся з куратарамі або па адной, або адразу па дзвюх выставах. Выбар за вамі!

Зарэгістравацца можна па тэл.: 327-71-63 або па электроннай пошце artlovemuseum@gmail.com

Уваход па білеце ў музей або карце госця НММ