Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Сумесны творчы праект з Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі “Дыялог пакаленняў: Мастацтва. Перамога. Жыццё”, прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі

У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбыўся сумесны творчы праект з Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі “Дыялог пакаленняў: Мастацтва. Перамога. Жыццё”, прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі.

Арганізатарамі праекта выступілі: Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

У дыялог ўступілі працы вядомых беларускіх мастакоў (М. А. Савіцкага, Л. Д. Шчамялёва, Л. А. Дударэнкі, І. В. Ахрэмчыка, М. В. Данцыга і інш.) з асноўнай экспазіцыі музея, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне, і дзіцячыя работы пераможцаў і прызёраў Рэспубліканскага конкурсу дзіцячай творчасці “Салют Перамогі!”, прысвечанага 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Ярка прадстаўлены асаблівасці падачы тэмы вайны прафесійнымі мастакамі і дзецьмі, моцна раскрыты тэмы Радзімы, маці, героя, дзяцей на вайне, тэма Перамогі.

Навучэнцы Нацыянальнага цэнтра і дзеці – пераможцы Рэспубліканскага конкурсу дзіцячай творчасці “Салют Перамогі!” – чытаюць вершы класікаў савецкай літаратуры на тэму Вялікай Перамогі, падобныя мастацкімі вобразамі выяўленчых работ.

Анлайн-прэзентацыя праекта