Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

ПРАГУЛКІ З КУРАТАРАМ па выставе жывапісу Барыса Грабеншчыкова “Татэмы Зімагораў”

Запрашаем на ПРАГУЛКІ З КУРАТАРАМ па выставе жывапісу Барыса Грабеншчыкова “Татэмы Зімагораў”!   

Як жывапісныя творы нязменнага лідэра гурта “Акварыум” апынуліся ў Мінску? Як зразумець назву выставы? Як разабрацца ў мудрагелістых назвах карцін? Як увогуле ствараецца экспазіцыя? Пытанняў можа паўстаць шмат. Прапануем праверыць, ці застануцца яны пасля прагулкі па выставе разам з куратарам Дзмітріем Салодкім. Кожны з нас можа адшукаць ключ да разумення форм і сімвалаў. Важна настроіцца на патрэбны лад, а дасведчаны праваднік падкажа, як правільна глядзець і бачыць вобразы перад сабой.

 

03/03 – 15:00 (нядзеля)

06/03 – 18:00 (серада)

10/03 – 15:00 (нядзеля)

 

Зарэгістравацца можна па тэл.: 327-71-63 або па электроннай пошце artlovemuseum@gmail.com

 

Уваход па білеце ў музей або карце госця НММ.