Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Прагулкі з куратарам па выставе «Гульні. Игры. Games»

6 чэрвеня (чацвер) а 19-й гадзіне падчас прагулкі па экспазіцыі “Гульні. Игры. Games” у суправаджэнні куратара праекта Дзмітрыя Салодкага (на прыкладзе твораў мастацтва) пагаворым пра тое, як тэма спорту адбілася ў сацыяльным і культурным жыцці Савецкага Саюза.

Паразважаем над тым, чым адрозніваецца савецкая “Спартакіяда” ад капіталістычнай “Алімпіяды”. Не застанецца без увагі і “гульня” як форма звычайнага жыцця чалавека.

Уваход на мерапрыемства па білеце ў музей або “Карце госця НММ”.