Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Праграма “Крок насустрач” для дзяцей малодшага школьнага ўзросту са слабым слыхам

Праграма “Крок насустрач”, якая дзейнічае ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь з 2005 года, накіравана на рашэнне праблемы даступнасці і інклюзіі для людзей з асаблівымі патрэбнасцямі.

Асноўнымі задачамі праграмы з’яўляюцца:

- забеспячэнне людзям з асаблівымі патрэбнасцямі і іншым маламабільным групам грамадзян максімальна камфортных умоў наведвання Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь;

- зніжэнне сацыяльных бар’ераў паміж людзьмі з асаблівымі патрэбнасцямі і іх здаровымі аднагодкамі ў прасторы музея;

- уключэнне ў творчую дзейнасць і сацыяльнае ўзаемадзеянне людзей з інваліднасцю;

- стварэнне больш камфортных умоў для самастойнага наведвання музея людзьмі з асаблівымі патрэбнасцямі;

- рэалізацыя спецыяльных заняткаў, разлічаных на групавыя наведванні грамадзян вышэйназванай катэгорыі;

- распрацоўка цыклаў заняткаў, якія ўключаюць у сябе працу з інклюзіўным складам груп (у т. л. дзіцячыя групы).

Музейная праграма “Крок насустрач”. 2005–2019 гг.

Менавіта ў 2005 годзе ў рамках праекта “Крок насустрач” навуковым супрацоўнікам музея М. У. Трафімавай сталі праводзіцца першыя экскурсіі для інвалідаў-калясачнікаў Рэспубліканскага дзіцячага рэабілітацыйнага цэнтра. Тады ж яшчэ адзін навуковы супрацоўнік – Н. Л. Сяліцкая – пачала шматгадовае супрацоўніцтва з творчай майстэрняй “Фарба” (кіраўнік – Д. Р. Ярмілаў) пры спецыялізаванай школе № 14 г. Мінска.

Па выніках гадавога наведвання выхаванцамі музейных заняткаў у Нацыянальным мастацкім музеі ў рамках Міжнароднага дня абароны дзяцей (1 чэрвеня 2005 года) адбылося адкрыццё першай выставы “Свет іншымі вачыма” работ дзяцей з цяжкімі парушэннямі слыху.

Увосень 2005 года пад патранажам нашага музея выхаванцы ТМ “Фарба” выязджалі на пленэр у Мірскі замак.

Пасля студыйцы малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту мелі магчымасць займацца ў музеі на пастаянных экспазіцыях і часовых выставах. Пасля азнаямлення з творамі мастацтва выхаванцам ТМ “Фарба” прапаноўвалася выбраць карціну, якая найбольш спадабалася, каб прама ў музеі адлюстраваць яе ў фарбах на паперы. Атрымаўшы новыя веды і станоўчыя эмоцыі, юныя мастакі маглі па-свойму інтэрпрэтаваць творчасць майстроў.

Прэса пра гэта:

http://www.artmuseum.by/ru/news/novosti-2012-g/muzejno-pedagogicheskoe-zanyatie-s-gruppoj-uchashhixsya-tvorcheskoj-masterskoj-%C2%ABfarba%C2%BB