Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Завершана работа над экспазіцыяй выставы "Каралеўскія скарбы: еўрапейскія шэдэўры 1600-1800 гг.» З Музея Вікторыі і Альберта (Лондан).

На працягу тыдня ў новым корпусе музея ішла актыўная падрыхтоўка да экспанавання шэдэўраў сусветнага мастацтва з Музея Вікторыі і Альберта з Лондана. Экспазіцыя мастацтва краін Усходу часова саступіла месца шэдэўрам мастацтва з Лондана – жывапісу, рэдкай мэблі, касцюмам, кнігам, каштоўным прадметам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Для стварэння гэтай унікальнай па сваёй значнасці экспазіцыі ў Мінск прыбылі 4 англійскія куратары з Музея Вікторыі і Альберта.

Нацыянальным мастацкім музеем было закуплена новае выставачнае абсталяванне, узмоцнены меры засцярогі па ахове твораў. Шматлікія экспанаты зроблены з каштоўных і паўкаштоўных металаў, паперы і тканін, якія патрабуюць асаблівых умоў і рэжыму экспанавання.

Выстава цалкам падрыхтавана і чакае сваіх наведвальнікаў. Нагадваем, што з 10 жніўня білеты на выставу можна забраніраваць загадзя, і наведаць яе ў любы зручны час. Кошт білета для дарослых – 50 тысяч рублёў, дзяцей – 25 тысяч рублёў; сямейны білет – 120 тысяч рублёў.

Першыя 30 білетаў на выставу ўжо прададзены. Да адкрыцця выставы засталося 2 дні! Запрашаем усіх!