Зачараванне Усходу
21 сакавіка 2012 года а 17 гадзіне ў Нацыянальным
мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё выстаўкі “Зачараванне
Усходу”.
Выстаўка твораў кітайскага жывапісца Сяо Юя ў Нацыянальным мастацкім музеі прымеркавана да 20-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных зносін паміж Кітайскай Народнай Рэспублікай і Рэспублікай Беларусь. У экспазіцыі прадстаўлена 26 лепшых работ майстра, выкананых у традыцыйнай тэхніцы жывапісу “гохуа” тушшу і мінеральнымі фарбамі.
Сярод разнастайнасці стыляў, манер і жанраў жывапісу, якія характарызуюць мастацкае жыццё сучаснага Кітая, аднымі з самых устойлівых і нязменна запатрабаваных застаюцца пейзаж (шань-шуй) і жанр “кветкі-птушкі” (хуаняо). Менавіта яны адлюстроўваюць любоў кітайскага народа да прыроды, своеасаблівасць яго светаўспрымання.
Работа выстаўкі падоўжыцца па 27 сакавіка 2012 года. больш