Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

25 студзеня - 8 красавіка 2012 года

25 студзеня 2012 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь у рамках музейнага праекта «Нашы калекцыі» адбудзецца адкрыццё выстаўкі «Іван Шышкін: жывапіс і графіка», прымеркаванай да 180-годдзя з дня нараджэння мастака.
Адзін з карыфеяў рускага рэалістычнага пейзажа, аўтар эпічных палотнаў, вядомы жывапісец і таленавіты графік, Іван Іванавіч Шышкін увасобіў у сваіх палотнах ўяўленне пра моц, прыгажосць і веліч роднай прыроды.
На выстаўцы прадстаўлена 30 жывапісных і графічных твораў майстра. Нараўне з вялікімі палотнамі экспануюцца эцюды. Сярод графічных лістоў выстаўляюцца як арыгінальныя працы (малюнкі і акварэль), так і друкаваныя (афорты і літаграфіі).

Выстаўка будзе працаваць да 9 красавіка (па 8 красавіка) 2012 года.