Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Творчая сустрэча з Уладзімірам Зінкевічам

19 снежня 2012 года а 12-й гадзіне на экспазіцыі выстаўкі “Сусвет рэчаў і пачуццяў” (галерэя) адбудзецца творчая сустрэча з аўтарам, вядомым беларускім мастаком, прафесарам, заслужаным дзеячам мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзімірам Зінкевічам. Масцер будзе распавядаць пра асаблівую філасофію сваёй творчасці, пра значэнне формы і колеру ў сваіх творах, а таксама прыадкрые гледачу заслону ў свет таямнічай рэальнасці, які ўвасоблены ў яго карцінах. Акрамя гэтага, госцем творчай сустрэчы стане Яўген Феліксавіч Шунейка, прафесар кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, кандыдат мастацтвазнаўства. Ён раскажа пра творчасць Уладзіміра Зінкевіча ў кантэксце развіцця сучаснага беларускага мастацтва. Запрашаюцца ўсе жадаючыя. У вас будзе цудоўная магчымасць асабіста пазнаёміцца з яскравымі прадстаўнікамі нацыянальнай культуры і задаць ім пытанні. Уваход вольны