Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Справаздача аб праведзеным мерапрыемстве «Дзень бэзу» ў рамках работы выстаўкі “Кветкі Раю”

11 сакавіка 2012 года ў рамках работы выстаўкі «Кветкі Раю» ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту праводзілі мерапрыемства “Дзень бэзу”.

На мерапрыемстве планаваўся майстар-клас па роспісу гуашшу кветак бэзу на льняной тканіне і правядзенне экскурсійнага абслугоўвання па выстаўцы з інфармацыяй не толькі аб экспанатах выстаўкі, але і аб кветцы, якой прысвечаны гэты дзень – бэзе.

У рамках правядзення мерапрыемства з 13.00 да 15.30 выстаўку наведала каля 60 чалавек, з якіх больш за 30 чалавек удзельнічалі ў майстар-класе па роспісу гуашшу кветак бэзу на льняной тканіне. Асноўнымі наведвальнікамі былі моладзь ва ўзросце ад 20 да 35 гадоў. Але і дзеці з бацькамі з задавальненнем прынялі ўдзел у майстар-класе (узрост дзяцей – ад 4 да 10 гадоў). На майстар-класе прапаноўвалася, у першую чаргу, намаляваць бэз, але для маленькіх дзяцей гэта складанае заданне, таму яны малявалі рамонак на тканіне альбо рабілі паштоўку з папяровымі кветкамі.

І арганізатары і ўдзельнікі майстар-класа атрымалі задавальненне ад вынікаў працы. Акрамя таго, многія дарослыя праявілі цікавасць да вырабу паштоўкі з папяровымі кветкамі, таму атрымлівалі кансультацыю ад навуковага супрацоўніка і нарыхтоўкі для афармлення паштоўкі (ім заставалася дома зрабіць кампазіцыю самастойна).

Падчас мерапрыемства было праведзена 5 экскурсій. Выкарыстанне пры правядзенні экскурсіі прыёмаў актыўнай гутаркі і эмацыянальнага аповеду, метадаў дэталёвага паказу, параўнанні дазволілі з увагай падысці да кожнага экскурсанта, адказаўшы на яго пытанні.