Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Шэдэўры кніжнага мастацтва XVI – пачатку XX стагоддзя

23 студзеня 2012 года а 16 гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё выстаўкі “Шэдэўры кніжнага мастацтва XVI – пачатку XX стагоддзя”. Прадстаўляюцца кніжныя помнікі з фондаў Гомельскага і Веткаўскага музеяў (ДГКУ “Гомельскі палацава-паркавы ансамбль” і Установа «Веткаўскі музей народнай творчасці імя Ф.Р. Шклярава»). Кожны экспанат выстаўкі – безумоўная гісторыка-культурная каштоўнасць. Кніжнае мастацтва на тэрыторыі Беларусі налічвае некалькі стагоддзяў і займае адно з ганаровых месцаў у гісторыі ўсходнеславянскіх культур. Некаторым з далікатных папяровых помнікаў, прадстаўленых тут, каля паўтысячы гадоў! больш
Работа выстаўкі падоўжыцца па 4 сакавіка 2012 года.