Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Прэзентацыя календароў “Шэдэўры беларускіх мастакоў з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь”

28 снежня а 15-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца прэзентацыя календароў на 2013 год, выдадзеных кампаніяй Белдзяржстрах “Шэдэўры беларускіх мастакоў з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь”. Ілюстрацыйны шэраг выдання склалі творы такіх мастакоў, як Апалінарый Гараўскі, Станіслаў Жукоўскі, Вітольд Бялыніцкі-Біруля, Віталь Цвірка, Леанід Шчамялёў, Ігар Бархаткоў і інш.