Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Прасторы вольныя зямлі

12 студзеня 2012 года а 17-й гадзіне ў рамках музейнага праекта «Нашы калекцыі» адбудзецца адкрыццё выстаўкі «Прасторы вольныя зямлі» (Беларускі пейзаж 1950 – 2000-х гадоў), на якой будзе прадстаўлена каля 80 жывапісных твораў беларускіх мастакоў, выкананых у жанры пейзажа. Экспазіцыю складуць работы з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь як вядомыя раней па шматлікіх выстаўках, так і карціны, малазнаёмыя шырокаму колу гледачоў.

На выстаўцы «Прасторы вольныя зямлі» можна будзе ўбачыць карціны народных мастакоў, такіх як І. Ахрэмчык, В. Цвіркі, П. Масленікаў, Г. Вашчанка, М. Данцыг, В. Грамыка, Л. Шчамялёў, а таксама творы В. Шкарубы, К. Качана, У. Кожуха, А. Скавародкі, В. Валынца, М. Бушчыка і іншых майстроў, якія працягваюць у сваёй творчасці лепшыя традыцыі беларускай пейзажнага жывапісу.

Выстаўка «Прасторы вольныя зямлі» пачне працу на галерэі 12 студзеня і працягнецца да 27 лютага 2012 года.