Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Мастацтва пачынаецца з … (Беларускі жывапіс XX стагоддзя з прыватных калекцый)

З 7 сакавіка 2012 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь пачне сваю работу выстаўка «Мастацтва пачынаецца з …» (Беларускі жывапіс XX стагоддзя з прыватных калекцый).

Асаблівасцю выстаўкі «Мастацтва пачынаецца з ...» (як і практычна любой прыватнай калекцыі выяўленчага мастацтва) з’яўляецца тое, што ў яе экспазіцыі можна сустрэць нечаканыя творы досыць вядомых майстроў ці наадварот – пазнаёміцца з творчасцю маладых таленавітых мастакоў. Маленькімі адкрыццямі на выстаўцы могуць стаць, напрыклад, раннія карціны Валяр’яны Жолтак, Барыса Заборава, творы Барыса Казакова, Валерыя Песіна, Аляксандра Верашчагіна, Улада Пятручыка і інш.

Інтрыгай выстаўкі стане конкурс сярод наведвальнікаў, які праводзіцца калекцыянерамі. Удзельнічайце! Ёсць рэальны шанс выйграць твор мастацтва!

Выстаўка будзе працаваць да 9 красавіка 2012 г.