Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Майстар-клас па роспісе велікодных «пісанак»

У Музеі беларускага народнага мастацтва ў в. Раўбічы з 16 сакавіка па 14 красавіка 2012 года будзе праводзіцца майстар-клас па роспісе велікодных «пісанак». Кіраўнікі: Андрыевіч Т.Я., Грэчка В.М.

Заняткі праводзяцца па графіку работы музея: штодзённа, акрамя выхадных дзён (панядзелак, аўторак). Пачатак заняткаў а 12-й гадзіне (па папярэднім запісе па тэлефоне, не больш за 8 чалавек у групе).

Праграма заняткаў: гісторыя, тэхналогія і выраб «пісанкі» на сырым курыным яйку – найстаражытным сімвале, звязаным з вясновымі святамі, а цяпер атаясамленым з Вялікаднем.

Тэлефон для даведак: гар. 507-44-68, 507-44-69, маб. 8 (029) 7758059 (МТС)

Праезд з г. Мінска: аўтавакзал Маскоўскі, 4 платформа

Аўтобус № 302 Мінск–Гарадок: 10.40 да прыпынку «Раўбічы»

Маршрутнае таксі Мінск–Прылепы да прыпынку «Раўбічы»

Адпраўленне таксі: 9.00, 9.50, 11.10, 12.00