Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Кветки раю

1 сакавіка 2012 года а 17 гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі адбудзецца адкрыццё выстаўкі “Кветки раю”.

Усе народы свету атаясамлівалі кветкі з цеплынёй, сонцам, вясной і радасцю. І пры гэтым не важна – зіма на вуліцы ці лета, восень ці вясна. Кветкі заўсёды заставаліся і застаюцца сімвалам добрага настрою і цудоўнай пары абуждэння прыроды. Як кветкі, так і асяроддзе дапамагалі нашым бабулям і прабабулям унесці ў сваю хату шчасце і свята. Чалавек выказваў свае ўяўленні аб навакольным асяроддзі, упрыгожваючы тую прастору, у якой ён жыў.

На выстаўцы “Кветкі раю” прадстаўлены малюнкі на шкле і маляваныя дываны са збору Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту, якія распавядаюць пра народную творчасць і самабытнасць людзей зямлі пад белымі крыламі.

Работа выстаўкі плануецца да 1 красавіка 2012 года.