КВЕТКІ РАСІІ (Выстаўка Паўлавапасадскай хустачнай мануфактуры)
28 студзеня а 13-й гадзіне ў філіяле НММ РБ «Музей беларускага народнага мастацтва ў в. Раўбічы» адбудзецца адкрыццё выстаўкі “КВЕТКІ РАСІІ” (Выстаўка Паўлавапасадскай хустачнай мануфактуры). Экспазіцыя пазнаёміць гледачоў прыблізна з 40 хусткамі і шалямі з вытворчай калекцыі «Вытокі», аформленымі па малюнках, выкананых мастакамі не толькі ў цяперашні час, але і па адноўленых, што былі створаны ў ХIX – пачатку XX стагоддзя.
Выстаўка будзе адкрыта для наведвальнікаў з 28 студзеня па 30 красавіка 2012 года.
Даведка па гарадскім тэлефоне 507-44-68, мабільным (8 029) 621-95-05. Мінскі раён, с/к “Раўбічы”, будынак былога Крыжагорскага касцёла.