Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Круглы стол па абмеркаванні выстаўкі «Прасторы вольныя зямлі» (Беларускі пейзаж 1950–2000-х гадоў)

1 лютага 2012 года а 16-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца “круглы стол” па абмеркаванні выстаўкі «Прасторы вольныя зямлі» (Беларускі пейзаж 1950–2000-х гадоў), дзе будуць разглядацца наступныя пытанні:
1. Выстаўка «Прасторы вольныя зямлі» (Беларускі пейзаж 1950–2000-х гадоў) як працяг музейнага праекта “Нашы калекцыі”;
2. Мэтазгоднасць пастаноўкі праблемы сучаснага беларускага пейзажа (развіццё пасляваеннага пейзажа і дасягненні ў жанры 1960–1990-х гадоў; перспектывы развіцця пейзажа ў адпаведнасці з новымі тэндэнцыямі ў беларускім жывапісе);
3. Стылявыя асаблівасці школы беларускага пейзажа;
4. Крытэрыі адбору твораў і прынцыпы фарміравання экспазіцыі выстаўкі «Прасторы вольныя зямлі»;
5. Абмеркаванне стратэгіі закупак Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь пейзажных твораў сучасных беларускіх мастакоў.
У пасяджэнні прымуць удзел вядомыя беларускія мастацтвазнаўцы і мастакі.