Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Канцэрт у Нацыянальным мастацкім музеі

Канцэрт у Нацыянальным мастацкім музеі

29.02.2012 а 17 гадзіне

з удзелам выкладчыкаў і студэнтаў

“Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі”

 Міхал Ельскі (1831-1904) – таленавіты скрыпач-віртуоз, кампазітар і публіцыст. Ён нарадзіўся і шмат гадоў жыў пад Мінскам у Дудзічах. Усё сваё жыцце збіраў беларускі музычны фальклор.

Выканальніцкае майстэрства Міхала Ельскага было вядома далёка па-за межамі Беларусі. Ім было створна каля 100 кампазіцый, большая частка якіх напісана для скрыпкі: скрыпічныя канцэрты і фантазіі, канцэртныя мазуркі, варыяцыі і шматлікія мініацюры.

1. Міхал Ельскі «Песня без слоў».

Выконваюць: Марыя Грыняк (скрыпка), Алена Афанасьева (партыя раяля)

2. Міхал Ельскі «Танец духаў».

Выконваюць: Даря Курнееўская (скрыпка), Алена Афанасьева (партыя раяля)

 

        Станислаў Манюшка (1819-1972) – славуты кампазітар, чыя спадчына належыць некалькім народам. Уражэнец Беларусі (Убель пад Мінскам), ён больш за 30 гадоў жыў і плённа працаваў на Міншчыне і Вілейшчыне. Тут ён напісаў свае фартэпіянныя п’есы, оперный і сімфанічныя творы, духоўную музыку. Асаблівую вядомасць атрымалі рамансы і песні Станіслава Манюшкі.

  1. 1.   Станіслаў Манюшка “Праснічка”

Выконваюць: Ксенія Мацук (вакал) і дыпламант міжнародных конкурсаў Таццяна Реуцкая (раяль).

2. Станіслаў Манюшка “Залатая рыбка”. 

Выконваюць:  Марыя Шабуня (вакал) і дыпламант міжнародных конкурсаў Таццяна Реуцкая (раяль).

 

        Міхаіл Клеафас Агінскі (1765-1833) – добра вядомы кампазітар-аматар, палітык і дыпламант, які неаднаразова падкрэсліваў факт свайго беларускага паходжання і шмат гадоў жыў у Беларусі (у маёнтку Залессе каля Маладзечна). Як кампазітар Агінскі з’яўляецца аўтарам некалькіх опер і шматлікіх фартэпіянных мініацюр. Не менш значнае месца у яго творчай спадчыне займаюць рамансы і песні.

  1. 1.   Міхаіл Клеафас Агінскі “Родная вёска

Выконваюць: лаўрэат міжнародных конкурсаў Таццяна Цыбульская (вакал) і дыпламант міжнародных конкурсаў Таццяна Рэуцкая (раяль).

         Напалеон Орда (1807-1883) – асоба шматбакова адоранная: кампазітар, піяніст, выкладчык і мастак. Яго жыццевы і творчы лёс звязаны з Беларускай зямлёй. Ражэнец Гродзеншчыны, ён вучыўся ў Свіслацкай гімназіі і Віленскім універсітэце. У 1831 годзе эмігрыраваў у Парыж, дзе ўвайшоў у кола выдатных творцаў. Быў добра знаёмы з Фрыдэрыкам Шапэнам, Феранцам Лістам, Адамам Міцкевічам. Займаў пасаду дырэктара Італьянская оперы. У 1856 годзе вярнуўся на радзіму, дзе жыў і працавай амаль да канца жыцця. Напалеон Орда з’яўляецца аўтарам разнастайных вакальных і фартэпіянных твораў.

У выкананні народнага артыста Рэспублікі Беларусь, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі, прафесара Ігара Алоўнікава прагучаць дзве фартэпіянныя пьесы Напалеона Орды. 

1. Напалеон Орда «Вальс»

2. Напалеон Орда «Паланэз»