Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Канцэрт аркестра выкладчыкаў дзіцячай музычнай школы №8 “Чароўная карусель”

11 лютага а 17-й гадзіне ў холе музея адбудзецца канцэрт аркестра выкладчыкаў дзіцячай музычнай школы №8 “Чароўная карусель”. Аркестр існуе 27 гадоў і ў 2008 годзе атрымаў ганаровае званне народнага.

Перад канцэртам слухачы змогуць наведаць выстаўку твораў І.І. Шышкіна са збораў музея. На выстаўцы, прымеркаванай да 180-годдзя з дня нараджэння мастака, прадстаўлены амаль усе творы знакамітага рускага пейзажыста, якія захоўваюцца ў зборах НММ РБ. Карціны, эцюды і графічныя аркушы, што паказваюцца на выстаўцы, дазваляюць скласці ўяўленне пра асноўныя этапы развіцця творчасці мастака (1850–1890-я гг.), пра разнастайнасць матываў і тэхнік, да якіх ён звяртаўся.

Спадзяемся, што кожны наведвальнік выстаўкі нанова адкрые для сябе шматгранную творчасць аднаго з буйнейшых майстроў рускага жывапісу ХІХ стагоддзя.