ДЗЕНЬ ВЯРГІНІ
“Дзень вяргіні”
ў рамках работы выстаўкі “Кветкі Раю”
ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту
на выстаўцы «Кветкі Раю» 4 сакавіка аб’яўляе
ДЗЕНЬ ВЯРГІНІ
У былыя часы вяргіні лічыліся царскімі кветкамі і раслі ў садзе цароў, князёў і вяльможаў. У Японіі да гэтага часу яны з’яўляюцца сімвалам усепераможнай сілы жыцця; добрага густу, велічы, падзякі. Падарыце сабе адчуванне радасці, прынёсшы папяровую вяргіню ў свой дом. А для аматараў вырабаў з паперы будуць прапанаваны розныя віды кветак.
Толькі ў гэты дзень з 13.00 да 15.30 у кожнага ёсць унікальная магчымасць:
• даведацца пра паходжанне вяргіні;
• убачыць творы, у якіх народныя майстры перанеслі прыгажосць гэтай кветкі на шкло і тканіну;
• прыняць удзел у майстар-класе па вырабе вяргіні з паперы (вазьміце з сабой крэпавую паперу, з якой і кветкі атрымліваюцца незвычайна прыгожымі).
Чакаем Вас!