Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Дзень вяргіні ў рамках работы выстаўкі “Кветкі Раю”

4 сакавіка 2012 года ўпершыню ў рамках работы выстаўкі «Кветкі Раю» ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту правялі мерапрыемства “Дзень вяргіні”.

У рамках правядзення мерапрыемства з 13.00 да 15.30 выстаўку наведала 70 чалавек, з якіх 61 чалавек удзельнічаў у майстар-класе. На майстар-класе прапаноўвалася, у першую чаргу, зрабіць вяргіні, а па жаданні і іншыя кветкі (ружы, лілеі, гваздзікі). Найбольшае задавальненне наведвальнікі атрымалі ад руж, таму што яны самыя простыя ў вырабе.

Падчас мерапрыемства было праведзена 5 экскурсій, дзе супрацоўнікі музея ў займальнай форме распавядалі пра гісторыю і стварэнне прадстаўленых у экспазіцыі работ.