ДЗЕНЬ БЭЗУ
ДЗЕНЬ БЭЗУ
ў рамках работы выстаўкі «Кветкі Раю»
ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь
Беларускі дзяржаўны
музей народнай
архітэктуры і побыту на
выстаўцы «Кветкі Раю» 11
сакавіка аб’яўляе ДЗЕНЬ БЭЗУ.
Бэзавыя сады сустракаюцца ў многіх гарадах свету. Кусты белага і ліловага бэзу прыгожыя ў вячэрні і начны час, калі здаецца, што сама вясна акунулася ў іх духмянае мора. Прывабныя яны і на досвітку, калі пышныя гронкі быццам вырастаюць з зары і туману. Бэз з’яўляецца сімвалам вясны, пяшчоты і маладосці. Падарыце сабе вясновы настрой, упрыгожыўшы свой дом малюнкам бэзу.
Толькі ў гэты дзень з 13.00 да 15.30 у кожнага ёсць унікальная магчымасць
• даведацца аб паходжанні бэзу;
• убачыць творы народных майстроў, у якіх адлюстравалася прыгажосць гэтай кветкі на шкле і тканіне;
• прыняць удзел у майстар-класе па малюнку бэзу на тканіне.