Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Адкрыты публічны конкурс «Дызайн уваходнага билета-2012 у Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь»

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Генеральнага партнёра Замежнага прыватнага прадпрыемства «Брытыш-Амерыкан Табакка Трэйдынг Компані» праводзіць адкрыты публічны конкурс «Дызайн уваходнага билета-2012 у Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь», прыняць удзел у якім могуць дызайнеры, мастакі, студэнты і ўсе жадаючыя, якія дасягнулі 18 гадоў. Работы прымаюцца з 7 сакавіка па 19 красавіка 2012 года па вул. Леніна, 20, паой 5, з 11.00 да 17.00. Падвядзенне вынікаў конкурсу і абвяшчэнне пераможцаў адбудзецца 2 мая 2012 г. Галоўны прыз складае 3,5 мільёны беларускіх рублёў, прыз глядацкіх сімпатый – 1,3 мільёна беларускіх рублёў. Падрабязную інфармацыю пра конкурс Вы можаце знайсці на сайце музея: www.artmuseum.by у раздзеле «Конкурсы» – «Дызайн уваходнага билета-2012».