Адбылося адкрыццё выстаўкі твораў Івана Іванавіча Шышкіна
25 студзеня 2012 года ў Нацыянальным мастацкім музеі прайшло адкрыццё выстаўкі твораў Івана Іванавіча Шышкіна, прымеркаванай да 180-годдзя з дня яго нараджэння. На адкрыцці з прывітальным словам выступілі дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Уладзімір Іванавіч Пракапцоў, старшыня ГА “Беларускі фонд культуры” Уладзімір Аляксандравіч Гілеп і саветнік пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Таццяна Сяргееўна Бірулёва.