Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Адбылося адкрыццё выстаўкі «Прасторы вольныя зямлі»

12 студзеня 2012 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь у рамках праекта «Нашы калекцыі» адбылося адкрыццё выстаўкі «Прасторы вольныя зямлі» (Беларускі пейзаж 1950–2000-х гадоў).

З прывітальным словам выступілі Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Латушка Павел Паўлавіч і Пракапцоў Уладзімір Іванавіч, дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

У рамках адкрыцця вернісажу міністр культуры павіншаваў творчы калектыў рэстаўратараў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь з нагоды яго ўзнагароджання Дыпломам лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва. Шпунт Аркадзь Самуілавіч, загадчык рэстаўрацыйнага аддзела музея, выказаў словы падзякі ад імя ўсяго свайго калектыву.

Акрамя гэтага, на адкрыцці Пракапцовым У.І. былі ўручаны граматы з падзякай мастакам (Кірэеву Мікалаю Уладзіміравічу, Ісаёнку Мікалаю Іосіфавічу, Касцючэнку Васілю Кузьмічу, Слабодчыкаву Уладзіміру Іванавічу, Васюку Уладзіміру Уладзіміравічу, Качану Канстанціну Іванавічу, Кожуху Уладзіміру Уладзіміравічу, Мішчанку Мікалаю Яўгенавічу, Сушу Аляксандру Сямёнавічу, Шаппо Аляксандру Уладзіміравічу), якія перадалі ў дар свае творы, што экспанаваліся на выстаўцы ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, прысвечанай 120-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча.