Адбылася трохбаковая сустрэча дырэктараў Літоўскага мастацкага музея Рамуальдаса Будрыса, генеральнага дырэктара Дзяржаўнага Эрмітажа Міхаіла Піятроўскага і дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Пракапцова
8 сакавіка 2012 года ў Вільнюсе адбылася трохбаковая сустрэча дырэктараў Літоўскага мастацкага музея Рамуальдаса Будрыса, генеральнага дырэктара Дзяржаўнага Эрмітажа Міхаіла Піятроўскага і дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Пракапцова.
Былі абмеркаваны пытанні міжнароднага супрацоўніцтва ў розных сферах музейнай дзейнасці.
Падчас сустрэчы быў падпісаны Дагавор аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўным Эрмітажам (з Літоўскім мастацкім музеем быў падпісаны раней).
У рамках падпісанага Дагавора Міхаіл Піятроўскі і Уладзімір Пракапцоў дамовіліся замацаваць асноўныя напрамкі супрацоўніцтва ў мэтах больш цесных сувязей паміж музеямі і садзейнічання ўсебаковаму развіццю:
- навуковыя сувязі (удзел у навуковых канферэнцыях, атрыбуцыі мастацкіх каштоўнасцей);
- абмен вопытам у сферы рэстаўрацыі, укараненне новых рэстаўрацыйных тэхналогій і г.д.;
- арганізацыі часовых выставак;
- у парадку міжнароднага кнігаабмену перадаваць адзін аднаму музейныя выданні (каталогі часовых выставак, альбомы), штогоднікі, мультымедыйную прадукцыю, інфармацыю ў галіне навуковых даследаванняў (матэрыялы навуковых канферэнцый, каталогі фондаў і г.д.);
- укараненне перадавых тэхналогій уліку і аховы калекцый;
- правядзенне навуковых стажыровак;
- аказанне кансультатыўных паслуг па пытаннях атрыбуцыі і экспертызы твораў мастацтва;
- ажыццяўленне сумесных выдавецкіх праектаў як на папяровых носьбітах, так і на электронных.
Дзяржаўны Эрмітаж гатовы арганізаваць стажыроўкі мастакоў-рэстаўратараў графікі, жывапісу і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва нашага музея на базе лабараторый Аддзела навуковай рэстаўрацыі Дзяржаўнага Эрмітажа.