Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Аб сустрэчы з саветнікамі па культуры замежных прадстаўніцтваў і кіраўнікамі культурных цэнтраў

Па ініцыятыве Міністэрства культуры 12 студзеня ў 15.30 у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца сустрэча кіраўніцтва Міністэрства культуры, прадстаўнікоў вядучых устаноў культуры краіны з cаветнікамі па культуры пасольстваў замежных дзяржаў, а таксама з кіраўніцтвам акрэдытаваных у Беларусі культурных цэнтраў замежных краін.
 Аналагічная сустрэча была праведзена ў Мірскім замку ў студзені 2011 года.
 Мэтай мерапрыемства з’яўляецца развіццё ўзаемадзеяння з дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі і культурнымі цэнтрамі замежных дзяржаў у Рэспубліцы Беларусь.
 На сустрэчы плануецца абмеркаваць пытанні развіцця супрацоўніцтва ў сферы культуры.
 У праграме мерапрыемства запланавана прывітанне калядным абрадам ўдзельнікаў сустрэчы ў холе Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь з удзелам фальклорнага калектыву Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў і адкрыццё выставы беларускага пейзажу “Прасторы роднай зямлі” з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.
 Сустрэча праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Беларусі. У сустрэчы запланаваны ўдзел кіраўнікоў Нацыяльнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы, Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага, Беларускай дзяржаўнай філармоніі,  Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” і інш.
 
Запрашаем прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі да асвятлення дадзенай сустрэчы і просім пацвердзіць удзел да 11 студзеня 2012 года да 18 гадзін па тэлефонах 8(017) 203 31 01, 8 (029) 120-20-21 (прэс-сакратар Міністэрства культуры Ганна Смольская).
 Па матэрыялах сайта Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь