Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Фотасправаздача. Адкрыццё выставы «Святло і паветра». Да 100-годдзя з дня нараджэння Натана Майсеевіча Воранава

19 кастрычніка 2016 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Святло і паветра», прысвячанай 100-годдзю з дня нараджэння Натана Майсеевіча Воранава. Цырымонию адкрыцця праводзіў генеральны дырэктар музея Уладзімір Іванавіч Пракапцоў. На вернісажы выступілі з успамінамі пра Н.М. Воранава як пра мастака, чалавека і педагога Рыгор Сямёнавіч Сітніца, старшыня Беларускага саюза мастакоў, графік і паэт;Уладзімір Антонавіч Тоўсцік, народны мастак Беларусі, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Таксама прысутнічалі члены сям’і Натана Воранава – мастакі Павел і Уладзімір Кандрусевічы, кампазітар Уладзімір Пятровіч Кандрусевіч, які выканаў на раяле перад пачаткам вернісажа праграму, прысвечаную памяці Н.М. Воранава. Адбылося таксама ўрачыстае гашэнне канверта з маркай, выдадзеных да юбілею мастака. Гашэнне ажыццяўляў намеснік генеральнага дырэктара РУП «Белпошта» Юрый Леанідавіч Ізюмаў.

Выказваем словы ўдзячнасці гасцям і прадстаўнікам СМІ, якія прынялі ўдзел у мерапрыемстве!