Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Выстава дзіцячых малюнкаў мастацка-адукацыйнай студыі “У госці да Цюбіка”

З 1 чэрвеня 2020 года ў Нацыянальным мастацкім музеі пачне працаваць выстава дзіцячых малюнкаў мастацка-адукацыйнай студыі “У госці да Цюбіка”.

Унікальнасць гэтай студыі ў тым, што дзеці атрымліваюць тэарэтычны і практычны вопыт прама ў сценах экспазіцыі мастацкага музея. У дзяцей ёсць магчымасць убачыць ужывую і ярка перадаць усе свае эмоцыі, знаёмячыся са шматлікімі шэдэўрамі! Шчыра і непасрэдна перададзены дзіцячыя ўражанні на аркушы паперы. “Цюбік” выхаваў не адно пакаленне маленькіх “мастакоў-мастацтвазнаўцаў”, бо ў наступным годзе студыя адзначыць сваё 30-годдзе.

Выстава з’яўляецца адным з мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага Дня абароны дзяцей.